Міністар энэргетыкі: БелАЭС будзе задавальняць больш за 40% патрэб краіны ў электраэнэргіі

БелАЭС
БелАЭС

Беларуская атамная электрастанцыя будзе штогод задавальняць больш як 40% патрэб краіны ў электраэнэргіі, а таксама забясьпечваць значнае зьніжэньне залежнасьці айчыннай эканомікі ад вуглевадароднага паліва, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч.

Але калі гэта здарыцца — невядома. Станцыя працуе 2,5 года і за ўвесь гэты час выпрацоўка у 2,5 раза меншая, чым абяцалі чыноўнікі.

Паводле яго слоў, якія цытуе Позірк пасьля ўключэньня ў энэргасетку першага блёка АЭС у Астраўцы ўжо было замешчана амаль 5,6 млрд кубамэтраў расейскага газу на вытворчасьць электраэнэргіі, а выкіды парніковых газаў у атмасфэру скараціліся на 9 млн тон.

Міністар таксама паведаміў, што дзякуючы рабоце АЭС сёлета за 9 месяцаў аб’ём спажываньня электраэнэргіі ў краіне вырас на 1,8 млрд кВт·г да 29,8 млрд.

​
XS
SM
MD
LG