Яно адзначае, што ў чаце больш як 13 тысяч чалавек. Адміністратар групы прапанавала ахвотным запісвацца «ў рэзэрв».
23 жніўня пацярпеў катастрофу самалёт, на борце якога знаходзіўся заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын, адзін з камандзіраў Дзьмітрый Уткін і шэраг іншых асоб, зьвязаных з ПВК. Пасьля гібелі Прыгожына ў СМІ і тэлеграм-каналах пачалі зьяўляцца паведамленьні аб тым, што Мінабароны Расеі рыхтуецца ўзяць пад кантроль дзейнасьць ПВК «Вагнэр» у Сырыі і Афрыцы. Няясны і лёс тых наймітаў ПВК, якія застаюцца ў лягеры ў Беларусі.
Сам Прыгожын у ліпені, пасьля ўзброенага паходу ПВК «Вагнэр» на Маскву і вываду яе асноўных сіл у Беларусь, сьцьвярджаў, што група прыпыняе вярбоўку. Аднак выданьне «Важныя гісторыі» ў жніўні пісала, што вярбоўка ў расейскіх рэгіёнах працягвалася. Як указвае «Агентство», у прыватнасьці, найміты ПВК па-ранейшаму адпраўляюцца ў Афрыку, як з Расеі, так і з Беларусі – пра гэта пішуць сваякі ў вышэйзгаданым чаце.
Там жа, як піша «Агентство», сваякі наймітаў скардзяцца на шматмесячныя затрымкі заробку, а таксама на тое, што ў некалькіх гарадах зачыненыя касы для выплат сем'ям байцоў ПВК.