«Белэнэрга»: Адпрацаванае ядзернае паліва зь БелАЭС павязуць на перапрацоўку ў Расею, а потым вернуць у Беларусь

Астравецкая АЭС
Астравецкая АЭС

Адпрацаванае ядзернае паліва зь БелАЭС будзе вывозіцца на перапрацоўку ў Расею, а прадукты перапрацоўкі будуць вяртаць у Беларусь для захоўваньня.

Пра гэта паведаміла на брыфінгу ў прэс-цэнтры БелТА начальніца ўпраўленьня тэхнічнага суправаджэньня АЭС дзяржаўнага вытворчага аб’яднаньня «Белэнэрга» Надзея Зданевіч.

«Зыходзячы з вынікаў праведзеных дасьледаваньняў і ацэнак, пераважным варыянтам абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам быў прыняты варыянт яго перапрацоўкі ў РФ зь вяртаньнем у Беларусь адкідаў перапрацоўкі, уключаных у шклопадобную матрыцу, якія зьмяшчаюць радыянукліды цэзіевай і стронцыевай фракцыі з выключэньнем даўгавечных радыянуклідаў», — заявіла чыноўніца.

Паводле яе, такі падыход быў пакладзены ў аснову міжурадавага пагадненьня Беларусі і Расеі аб абыходжаньні зь ядзерным палівам. У Мінэнэрга адзначылі, што праграму абыходжаньня зь ядзернымі адкідамі распрацуюць да канца 2024 году. Пляцоўку ж для разьмяшчэньня пункту захоўваньня радыяактыўных адкідаў пакуль не абралі.

​
XS
SM
MD
LG