Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаная дэлегацыя беларускіх і ўкраінскіх спартоўцаў наведае ЗША


Марш пратэсту, Менск, 13 верасьня 2020
Марш пратэсту, Менск, 13 верасьня 2020

Візыт працягнецца з 22 кастрычніка па 4 лістапада. Беларуская дэлегацыя складаецца з чальцоў Беларускага фонду спартовай салідарнасьці — абʼяднаньня спартоўцаў, якія выступаюць супраць дзяржаўнага тэрору, палітычных рэпрэсіяў і вайны.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба БФСС.

У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць алімпійскія прызэры, пераможцы шматлікіх спаборніцтваў лёгкаатлеты Андрэй Краўчанка і Вольга Саладуха, а таксама выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандар Апейкін.

Спартоўцы наведаюць Нью-Ёрк і Вашынгтон. Падчас візыту яны сустрэнуцца з амэрыканскімі спартоўцамі, журналістамі і палітыкамі, а таксама з прадстаўнікамі беларускай і ўкраінскай дыяспараў.

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці ўтварыўся ў 2020 годзе дзякуючы намаганьням атлетаў, у тым ліку алімпійскіх і сусьветных чэмпіёнаў, прызэраў, якія выступілі за свабодныя дэмакратычныя выбары і супраць гвалту. За час сваёй дзейнасьці БФСС падаў некалькі пазоваў і прашэньняў у міжнародныя арганізацыі з просьбай разабрацца з палітызацыяй спорту афіцыйнымі органамі РБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG