Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

Радыё Свабода прымае заяўкі на рэгіянальную стыпэндыю RFE/RL на 2023 год


Будынак офісу Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ў Празе
Будынак офісу Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ў Празе

Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE/RL) пачало прыём заявак на атрыманьне рэгіянальнай стыпэндыі RFE/RL для журналістаў на 2023 год.

Мэтай стыпэндыі зьяўляецца спрыяньне прафэсійнаму разьвіцьцю журналістаў-пачаткоўцаў у краінах «Усходняга партнэрства» ЭЗ і на Заходніх Балканах у падтрымку свабоды і незалежнасьці СМІ. Стыпэндыяльная праграма кіруецца місіяй Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода для забесьпячэньня дакладнай і незалежнай журналістыкі ў падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека. Праграма рэалізуецца ўжо шосты год і фінансуецца за кошт гранту амбасады ЗША ў Чэскай Рэспубліцы.

Пра што павінны ведаць заяўнікі

Стыпэндыяты будуць адабраныя на конкурснай аснове з краін «Усходняга партнэрства» і на Заходніх Балканах і будуць базавацца ў мясцовых офісах RFE/RL. Чакаецца, што ў выніку праграмы стыпэндыяты ўмацуюць свае журналісцкія навыкі і веды, разаўюць свае рэдактарскія якасьці, пашыраць свае прафэсійныя сувязі і паглыбяць разуменьне ролі незалежнай прэсы ў сваёй краіне.

Веданьня ангельскай мовы не патрабуецца.

Стыпэндыя разьлічана на восем месяцаў — прыкладна з 4 студзеня 2023 году па 31 жніўня 2023 году. Яна будзе ўключаць наведваньне штаб-кватэры RFE/RL у Празе для дадатковага прафэсійнага разьвіцьця.

Удзельнікі праграмы будуць атрымліваць штомесячную стыпэндыю на тэрмін праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы, працоўнае месца ў адпаведным бюро RFE/RL, а таксама аплатныя паездкі і пражываньне ў Празе. Стыпэндыятам, якія мусяць пераехаць на працу ў мясцовае бюро, напрыклад з рэгіянальнага гораду ў сталіцу, можа быць прапанавана жытло.

Як будзе адбывацца выбар

Працэс адбору на стыпэндыю праходзіць на конкурснай аснове. Заяўкі прымаюцца да 10 кастрычніка 2021 году. Кандыдаты будуць адабраныя на падставе іх кваліфікацыі, здольнасьці зрабіць унёсак у працу бюро, іх прыхільнасьці місіі праграмы, а таксама іхнай прафэсійнай матывацыі і мэтаў.

Пераможцы стыпэндый будуць абвешчаныя да 1 лістападу 2022 году.

Заяўкі можна дасылаць тут, пытаньні — па адрасе hokuvovaj@rferl.org.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG