Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах праходзяць ператрусы ў раней асуджаных за абразу загінулага падпалкоўніка міліцыі


Брама ізалятару ў Баранавічах
Брама ізалятару ў Баранавічах

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома пра некалькі ператрусаў у людзей, якіх раней асудзілі за абразу падпалкоўніка мясцовага ГАУС Аляксея Гецьмана.

Адносна лёсу Гецьмана, праваабаронцы спасылаюцца на «Нашу Ніву», якая раней пісала, што Гецьман атрымаў несумяшчальную з жыцьцём траўму, нырнуўшы і ўдарыўшыся галавой аб дно.

Як паведамляюць мясцовыя жыхары, навіну пра сьмерць Гецьмана актыўна камэнтавалі ў мясцовых чатах. «Вясна» мяркуе, што сілавікі правяраюць, ці не пакідалі з гэтай нагоды «няправільных» камэнтараў людзі, якіх раней ужо асудзілі за абразу міліцыянта.

Пасьля ператрусаў людзей завезьлі ў міліцыю, але потым адпусьцілі.

Таксама вядома, што ў горадзе апошнія дні адбываюцца і іншыя «палітычныя» ператрусы ў мясцовых жыхароў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG