Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея наклала санкцыі на жонку і дачку прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна


Здымкі ў працоўным кабінэце Джо Байдэна, у тым ліку сямейны
Здымкі ў працоўным кабінэце Джо Байдэна, у тым ліку сямейны

Санкцыі накладзены таксама на сэнатараў, якія, на думку расейскага МЗС, фармуюць «русафобскі курс».

У якасьці адказу на санкцыі ЗША, якія пастаянна пашыраюцца, супраць расейскіх палітычных і грамадзкіх дзеячаў, у «стоп-ліст» уносяцца 25 амэрыканскіх грамадзян, паведамілі ў расейскім МЗС.

У сьпіс унесьлі ўдзельнікаў групы «Макфол-Ярмак», якая займаецца распрацоўкай рэкамэндацый адносна антырасейскіх санкцый. Таксама санкцыі наклалі на членаў сям’і прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джо Байдэна, — жонку Джыл і дачку Эшлі.

Раней Джо Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты будуць далей падтрымліваць Украіну ў вайне за тэрытарыяльную цэласьць, пастаўляць ёй зброю і накладаць усё новыя санкцыі на тых, хто дапамагае Пуціну фінансаваць вайну.

27 чэрвеня Масква ўвяла санкцыі супраць 43 грамадзян Канады. Гэта патлумачылі ўвядзеньне санкцый «контрамерамі» ў адказ на дзеяньні афіцыйнай Атавы.

У Расеі 27 чэрвеня ўпершыню з 1918 году адбыўся дэфолт сувэрэннага доўгу ў замежнай валюце праз уведзеныя санкцыі, якія зрабілі немагчымымі выплаты замежным крэдыторам. На працягу месяцаў РФ знаходзіла шляхі абыходу санкцый, уведзеных пасьля ўварваньня Крамля ва Ўкраіну. Але пад канец дня ў нядзелю скончыўся льготны пэрыяд сплаты працэнтаў у памеры 100 мільёнаў даляраў ЗША, што лічыцца дэфолтам у выпадку пропуску сплаты.

Афіцыйнага абвешчаньня дэфолту ня будзе. Звычайна гэта робяць міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы, але ўсе яны прыпынілі дзейнасьць у Расеі.

На Расею за разьвязаную супраць Украіны паўнамаштабную вайну ўведзены замежныя санкцыі. Аднак кіраўніцтва Расеі шукае спосабы абыходу санкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG