Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча выпісалі з рэанімацыі


 Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

87-гадовы Станіслаў Шушкевіч быў трапіў у рэанімацыйнае аддзяленьне лечкамісіі ў Ждановічах пасьля перанесенага ковіду.

27 красавіка жонка Шушкевіча паведаміла «Народнай волі», што яго ўжо выпісалі з шпіталя.

«Муж яшчэ даволі слабы, як той казаў, ляжачы хворы. Цяпер яму патрэбна сацыяльная рэабілітацыя. Хаця, безумоўна, пасьля лякарні ягоны стан палепшыўся, — расказала жонка Станіслава Шушкевіча Ірына.

Яна расказала, што муж засьцерагаўся, каб не захварэць на ковід.

«Летась, калі было цёпла, увесь час сядзеў на лецішчы. Пасьля таго, як прыехаў у Менск, таксама на вуліцу практычна не выходзіў. Нават ня ведаю, дзе ён мог падчапіць гэтую хваробу, — падзялілася Ірына.— З нагамі былі праблемы, таму без кіёчка не хадзіў. А ў канцы лютага захварэў на каранавірус. Была тэмпэратура, прыйшоў доктар. Пазьней стала горш, выклікалі „хуткую“, забралі ў шпіталь.

Затым муж вярнуўся дадому, а прыкладна тыдзень таму зноў стаў дрэнна сябе адчуваць — тэмпэратура, вялікая слабасьць, нічога ня еў. І ў мінулы панядзелак я вырашыла зноў выклікаць „хуткую“. Адразу паклалі ў рэанімацыю, хаця не падключалі да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Цяпер, дзякуй Богу, дома, будзем спадзявацца на лепшае...»

Станіславу Шушкевічу 87 гадоў, ён член-карэспандэнт Акадэміі навук, у 1991–1994 гадах быў старшынём Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG