Данія папярэдзіла аб росьце пагрозе шпіянажу з боку Расеі, Кітая, Ірану і іншых краін, накіраванага ў тым ліку супраць Арктычнага рэгіёну, дзе сусьветныя дзяржавы змагаюцца за рэсурсы і марскія шляхі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Дацкая служба бясьпекі і выведкі заявіла, што было шмат прыкладаў спроб шпіянажу супраць Даніі.
«У апошнія гады ўзрасла пагроза з боку замежных выведак у дачыненьні да Даніі, Грэнляндыі і Фарэрскіх астравоў», — заявіў у адным з дакладаў кіраўнік контравыведкі Дацкай службы бясьпекі і выведкі Андэрс Хендрыксэн.
У дакладзе згадваецца інцыдэнт з падробленым лістом, які адбыўся ў 2019 годзе, нібыта адпраўленым міністрам замежных спраў Грэнляндыі амэрыканскаму сэнатару, у якім гаварылася аб падрыхтоўцы рэфэрэндуму аб незалежнасьці вострава.
«Вельмі верагодна, што ліст быў сфабрыкавана і распаўсюджана ў Інтэрнэце расейскімі агентамі ўплыву, якія хацелі стварыць блытаніну і магчымы канфлікт паміж Даніяй, ЗША і Грэнляндыяй», — гаворыцца ў дакумэнце.
Расейскае пасольства не адрэагавала на просьбу аб камэнтарыі.
У дакладзе таксама гаворыцца, што замежныя спэцслужбы, у тым ліку з Кітая, Расеі і Ірану, спрабуюць устанавіць кантакт са студэнтамі, дасьледчыкамі і кампаніямі, для збору інфармацыі аб дацкіх тэхналёгіях і дасьледаваньнях.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў