Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША арыштавалі інжынэра абароннай прамысловасьці за спробу шпіянажу на карысьць Расеі


Міністэрства юстыцыі ЗША.
Міністэрства юстыцыі ЗША.

Джон Мюрэй Роў перадаваў канфідэнцыйную інфармацыю сакрэтнаму супрацоўніку ФБР, якога ён лічыў расейскім агентам.

Жыхар Паўднёвай Дакоты быў арыштаваны мінулай ноччу ў сваім родным штаце, у горадзе Лідзе, па крымінальных абвінавачаньнях, зьвязаных зь меркаванай спробай шпіянажу. Аб гэтым паведаміла ў чацьвер Міністэрства юстыцыі ЗША.

Як піша «Голас Амэрыкі», паводле судовых дакумэнтаў, 63-гадовы Джон Мюрэй Роў-малодшы зь Ліда спрабаваў перадаць расейскаму ўраду сакрэтную інфармацыю аб нацыянальнай абароне Злучаных Штатаў. Паводле абвінавачаньня, Роў прапрацаваў амаль 40 гадоў інжынерам-выпрабавальнікам на розных абаронных праектах. У сувязі са сваёй працай Роў меў розныя допускі да зьвестак дзяржаўнай важнасьці, якія тычацца, сярод іншага, аэракасьмічных тэхналёгій ВПС ЗША.

Пасьля шэрагу парушэньняў рэжыму бясьпекі і выяўленьня ў яго асаблівай асабістай цікавасьці да расейскіх спраў, Роў быў ідэнтыфікаваны як патэнцыйная інсайдэрская пагроза і звольнены з працы.

Грунтуючыся на асаблівасьцях асабістых паводзін былога інжынэра, ФБР пачало сакрэтную апэрацыю, каб вызначыць гатоўнасьць Роў перадаць сакрэтную інфармацыю замежнаму ўраду. У сакавіку 2020 году Роў сустрэўся з тайным супрацоўнікам ФБР, які выдаў сябе за расейскага агента. На працягу наступных васьмі месяцаў Роў абмяняўся больш як 300 электроннымі лістамі зь меркаваным расейскім агентам, пацьвердзіўшы сваю гатоўнасьць працаваць на расейскі ўрад і абмеркаваўшы зь ім свае веды сакрэтнай інфармацыі, якая тычыцца нацыянальнай бясьпекі і абароны ЗША.

Роў абвінавачваецца ў спробе перадаць інфармацыю аб нацыянальнай абароне замежнаму ўраду. Ён паўстане перад судом у пятніцу. У выпадку прызнаньня судом яго віны Джону Роў пагражае максымальнае пакараньне ў выглядзе пажыцьцёвага зьняволеньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG