Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёты-выведнікі ЗША праляцелі паблізу Данбасу. На што яны здольныя


Самалёт-выведнік RC-135 (Архіўнае фота)
Самалёт-выведнік RC-135 (Архіўнае фота)

Два амэрыканскія выведныя самалёты, якія маюць унікальныя магчымасьці для збору інфармацыі, зрабілі ў панядзелак палёт над усходняй часткай Украіны, непадалёк ад тэрыторыі, якую кантралююць сэпаратысты.

Гэта адна зь першых падобных апэрацый амэрыканскага войска, паведамляе часопіс Forbes.

Па зьвестках Forbes, самалёты-выведнікі E-8C і RC-135V знаходзіліся ў паветранай прасторы Ўкраіны прыблізна за 60 кілямэтраў ад лініі разьмежаваньня. E-8C абсталяваны магутным радарам, здольным адсочваць аб’екты, якія рухаюцца, на працягу некаторага часу, што дае дакладнае ўяўленьне аб перамяшчэньні да 600 адзінак баявой тэхнікі ў радыюсе звыш 250 кілямэтраў. Boeing RC-135V вядзе радыёэлектронную выведку, ён можа перахопліваць перамовы іх экіпажаў.

Часопіс падкрэсьлівае, што місія таксама мела сымбалічны характар. Яна была зроблена, нягледзячы на нядаўняе папярэджаньне міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова «аб сурʼёзных наступствах разьмяшчэньня сілаў NATO» паблізу расейскіх межаў. Самалёты ляталі з уключанымі транспондэрамі, што дазваляла расейскаму боку назіраць за іхнымі перамяшчэньнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG