Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе Генпракуратуры аб «прапагандзе вайны» фігуруе польскі генэрал. Але ён казаў, што вайны ня будзе, і заклікаў ёй не палохаць


Польскія жаўнеры на мяжы зь Беларусьсю

17 лістапада Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу супраць шэрагу грамадзян Польшчы, у тым ліку службовых асобаў, якія «заклікалі ажыцьцявіць агрэсію Польшчы ў адносінах да Рэспублікі Беларусь».

Гаворка пра артыкул 123 («Прапаганда вайны») Крымінальнага кодэксу. Але генпракурор Андрэй Швед не ўдакладніў тады, пра якія заявы ідзе гаворка. Сёньня выданьне Адміністрацыі прэзыдэнта «СБ. Беларусь сегодня» паведаміла, што гаворка, напрыклад, пра выказваньні польскага генэрала, былога камандуючага сухапутнымі войскамі Польшчы генэрала Вальдэмара Скшыпчака.

«„Тры дні — і Беларусь будзе нашай“, — заяўляў ён мясцовым журналістам», — напісала «СБ».

Што папраўдзе сказаў Скшыпчак

У інтэрвію газэце «Super Express» польскі генэрал не заклікаў да агрэсіі супраць Беларусі, а наадварот, заявіў, што вайна немагчымая, і заклікаў журналістаў і палітыкаў не палохаць грамадзян вайной.

«Ня трэба нас палохаць вайной. Гэта выклікае пачуцьцё непакою і хаосу. Палітыкам нельга так рабіць. Нельга публічна гаварыць пра пагрозу вайны і што ў наш бок рухаюцца расейскія танкі і ракеты». — сказаў Скшыпчак.

Згаданыя прапагандыстамі Лукашэнкі словы пра захоп за тры дні Беларусі датычылі ацэнкі генэралам стану польскай арміі ў выпадку пачатку агрэсіі з боку Беларусі.

«Каб здарыўся канфлікт, павінны адбыцца дзьве рэчы. Пуцін павінен цьвёрда падтрымаць Лукашэнку, а Лукашэнка павінен выкарыстаць зброю. Але, на маю думку, гэтага не адбудзецца, бо Беларусь занадта слабая. У выпадку вайны без падтрымкі Пуціна — тры дні, і мы зоймем Беларусь». — сказаў польскі генэрал.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG