Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Атмасфэра сьпякотная ва ўсіх сэнсах». Што вядома пра суд па «справе Ціханоўскага»


Першы дзень суду над Сяргеем Ціханоўскім, Арцёмам Сакавым, Уладзімерам Цыгановічам, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам і Дзьмітрыем Паповым.

25 чэрвеня — другі дзень суду над Сяргеем Ціханоўскім, Арцёмам Сакавым, Уладзімерам Цыгановічам, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам і Дзьмітрыем Паповым. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошваньні, таму ня маюць права расказваць пра акалічнасьці справы.

«Мы цесна і блізка сядзім усе побач. Я ўражана салідарнасьцю калегаў. Атмасфэра сьпякотная ва ўсіх сэнсах. Настрой у Сяргея не зьмяніўся — ён настроены рашуча на абарону сваіх правоў», — расказала Натальля Мацкевіч, адвакат Ціханоўскага.

Маці Арцёма Сакава расказала са спасылкай на абаронцу, што Арцём — спакойны, засяроджаны і маўклівы. У залі «суду» больш-менш прахалода, у адрозьненьне ад камэр, дзе цяпер вельмі сьпякотна.

Наступнае паседжаньне заплянавана на аўторак, 29 чэрвеня. Першапачатковы графік прадугледжвае, што слуханьні працягнуцца да 30 ліпеня.

У справе 177 тамоў.

У гомельскім СІЗА-3 судзяць у закрытым рэжыме блогераў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка (кансультант Радыё Свабода) і Ўладзімера Цыгановіча, палітыка Міколу Статкевіча, Арцёма Сакава (апэратар Ціханоўскага) і Дзьмітрыя Папова (адміністратар сацыяльных сетак «Страна для жизни», грамадзянін Расеі).

Усе яны былі затрыманыя ў траўні-чэрвені 2020 году і абвінавачаныя па шэрагу крымінальных артыкулаў, такіх як «масавыя беспарадкі», «перашкода працы ЦВК», «распальваньне сацыяльнай варожасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG