Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта пэрсанальная расправа». Ціханоўская выказалася пра закрыты суд над сваім мужам і іншымі палітвязьнямі


Суд над блогерамі і палітыкамі. У клетцы, зьлева направа: Дзьмітры Папоў (за міліцыянтам), Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч. Гомель, 24 чэрвеня 2021
Суд над блогерамі і палітыкамі. У клетцы, зьлева направа: Дзьмітры Папоў (за міліцыянтам), Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч. Гомель, 24 чэрвеня 2021

24 чэрвеня пачаўся суд у справе Сяргея Ціханоўскага. Працэс абвешчаны закрытым і праходзіць на тэрыторыі Гомельскага СІЗА.

Разам зь Сяргеем Ціханоўскім судзяць Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзьмітрыя Папова і Ўладзіміра Цыгановіча.

Жонка палітвязьня Святлана Ціханоўская, якая пасьля выбараў прэзыдэнта 2020 году была вымушаная зь дзецьмі выехаць за мяжу, выступіла з заявай з нагоды пачатку працэсу.

Сьвятлана Ціханоўская заявіла:

«29 траўня 2020 года майго мужа Сяргея Ціханоўскага затрымалі проста на пікеце па зборы подпісаў. З тых часоў жыцьцё нашай сям’і — як і тысяч семʼяў беларусаў — вельмі зьмянілася.

З таго дня Сяргей ні разу ня бачыў нашых дзяцей. Ён ня чуў, як пяцігадовая Агнія пытаецца: „Мама, а тата дакладна не памёр?“ І ня чуў, як адзінаццацігадовы Карней адказвае ёй: „Наш тата — у закладніках у рэжыму“.

Сяргей за гэты час не пайшоў ні на якія пагадненьні з рэжымам. Ён застаецца тым жа гордым і непахісным чалавекам, як на стрымах і плошчах.

Зараз абсалютна ўсё роўна, які тэрмін запросіць Сяргею, а таксама Мікалаю Статкевічу, Арцёму Сакову, Дзьмітрыю Папову, Ігару Лосіку і Ўладзімеру Цыгановічу той, хто называе сябе пракурорам, і які прысуд зацьвердзіць той, хто называе сябе судзьдзёй. Бо ўсе разумеюць, што гэта не суды, а пэрсанальная помста і расправа таго, хто захапіў і ўтрымлівае ўладу пры дапамозе гвалту.

Сяргей сказаў: „Я буду сядзець столькі, колькі дазволіць народ Беларусі“. Народ Беларусі — гэта я і вы, гэта беларусы ў краіне і з дыяспары. І ад кожнага з нас залежыць тое, як хутка нашы героі вернуцца дадому, абдымуць блізкіх і разам будуць будаваць краіну для жыцьця».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG