Першы энэргаблёк БелАЭС уключылі ў энэргасыстэму. Літва ў адказ заблякавала пастаўкі электрычнасьці зь Беларусі

Ілюстрацыйнае фота. Вучэньні на Беларускай АЭС у Астраўцы, кастрычнік 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Вучэньні на Беларускай АЭС у Астраўцы, кастрычнік 2020 году

Першы энэргаблёк Беларускай АЭС уключылі ў абʼяднаную энэргасыстэму краіны, піша тэлеграм-канал Мінэнэрга. Літва заявіла аб спыненьні паставак электраэнэргіі зь Беларусі.

Паводле Delfi, Літва спыніла закупліваньне беларускай электраэнэргіі пасьля таго, як на АЭС у Астраўцы пачалася выпрацоўка электраэнэргіі і яна стала паступаць у агульную сыстэму.

Здача ў прамысловую эксплуатацыю першага энэргаблёку Беларускай АЭС заплянавалі паводле графіку на канец лютага 2021 году.

​
XS
SM
MD
LG