БелАЭС дазволілі выконваць фізычныя экспэрымэнты на малой магутнасьці на першым энэргаблёку

Беларуская АЭС у Астраўцы
Беларуская АЭС у Астраўцы

Беларускай АЭС выдалі дазвол на права выкананьня фізычных экспэрымэнтаў на малой магутнасьці на энэргаблёку № 1, паведаміла прэс-служба дэпартамэнту па ядзернай і радыяцыйнай бясьпецы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі.

8 кастрычніка калегія Міністэрства па надзвычайных сытуацыях дазволіла БелАЭС пачаць пераход на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці і на ім праводзіць фізычныя экспэрымэнты на энэргаблёку № 1.

Акрамя таго, БелАЭС атрымала права на выкананьне работ па абыходжаньні з эксплюатацыйнымі радыяактыўнымі адкідамі.

Беларусь заяўляе, што выпрацоўка электраэнэргіі на БелАЭС пачнецца 7 лістапада, тым часам як краіны Балтыі спрабуюць канчаткова ўзгадніць інструмэнты, прызначаныя для байкоту электраэнэргіі з гэтай станцыі, як толькі АЭС запрацуе.

Беларускія эколягі і зялёныя патрабуюць прыпыніць пуск Астравецкай АЭС, сьцьвярджаючы, што «атамныя станцыі — асабліва небясьпечныя аб’екты, якія не запускаюць падчас рэвалюцый і палітычных крызісаў».

​
XS
SM
MD
LG