Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда Бабарыкі пачала збор подпісаў пад скаргай на абмежаваньне месцаў агітацыі

Парк Дружбы народаў каля плошчы Бангалор,  паміж вуліцамі Кульман і Арлоўскай (Савецкі раён)
1/6 Парк Дружбы народаў каля плошчы Бангалор,  паміж вуліцамі Кульман і Арлоўскай (Савецкі раён)
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Цэнтральная алея ў парку 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка, якая ідзе ад стадыёну «Трактар» да Даўгабродзкай вуліцы (Заводзкі раён)
2/6 Цэнтральная алея ў парку 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка, якая ідзе ад стадыёну «Трактар» да Даўгабродзкай вуліцы (Заводзкі раён)
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Сквэр Жукава на сутыку вуліц Мініна і Чыгуначнай (Маскоўскі раён)
3/6 Сквэр Жукава на сутыку вуліц Мініна і Чыгуначнай (Маскоўскі раён)
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Пляцоўка каля фантану ў Кіеўскім сквэры (Цэнтральны раён)
4/6 Пляцоўка каля фантану ў Кіеўскім сквэры (Цэнтральны раён)
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Пляцоўка пры ўваходзе ў парк імя Грэкавай у Серабранцы (Ленінскі раён)
5/6 Пляцоўка пры ўваходзе ў парк імя Грэкавай у Серабранцы (Ленінскі раён)
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Тучынскі сквэр на Харкаўскай вуліцы (Фрунзенскі раён). Тут нават прысутнічае графіці з выявай Дома Ураду на плошчы Незалежнасьці
6/6 Тучынскі сквэр на Харкаўскай вуліцы (Фрунзенскі раён). Тут нават прысутнічае графіці з выявай Дома Ураду на плошчы Незалежнасьці
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Previous slide
Next slide

Штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі заявіў, што магчымасьці для перадвыбарчай агітацыі ў Беларусі істотна абмежавалі, таму ў Менску пачалі зьбіраць подпісы пад калектыўнай скаргай.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Раней рашэньне аб абмежаваньні месцаў для агітацыі абяцаў абскарджваць праз суд іншы патэнцыйны кандыдат — лідэр «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.

Калі на ранейшых выбарах агітацыю за кандыдатаў дазвалялі практычна паўсюль і забаранялі толькі каля пэўных месцаў (каля мэтро, чыгуначных станцыяў, дзяржаўных установаў і гэтак далей), то на сёлетніх прэзыдэнцкіх па ўсёй краіне вызначылі толькі 150 дазволеных месцаў.

У Менску ўсе шэсьць дазволеных месцаў далёкія ад цэнту гораду і галоўных вуліц: гэта парк Дружбы Народаў, пляцоўка ля фантану ў Кіеўскім сквэры, Тучынскі сквэр і сквэр Жукава, цэнтральная алея парку 50годзьдзя Вялікага кастрычніка і пляцоўка ля ўваходу ў парк Грэкавай.

Штаб Бабарыкі зьвяртае ўвагу і на такі прыклад: на ўвесь Дзяржынскі раён месца для агітацыі адно: «пляцоўка на аўтамабільнай стаянцы між жылым домам №11 на вуліцы Ціхай у г. Дзяржынску і існай сажалкай».

Незадаволеным такімі абмежаваньнямі штаб Бабарыкі прапануе пакінуць подпісы пад зваротам у менскім офісе на вул. Харужай, 25/1. З сабой трэба мець пашпарт, подпісы прымаюць з 17 да 21 гадзіны 8 ліпеня і з 9 да 21 гадзіны 9 ліпеня. Скаргу зьбіраюцца падаць 10 ліпеня, усе падпісанты змогуць узяць удзел у судовым паседжаньні.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG