Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глядзіце, дзе ў Віцебску дазволілі агітаваць за кандыдатаў у прэзыдэнты. ФОТА


Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў

Віцебскі гарвыканкам дазволіў весьці перадвыбарчую агітацыю на сьвежым паветры ў трох месцах. Па адным на кожны раён Віцебску.

1. Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў, у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі

Парк знаходзіцца ў Чыгуначным раёне — гэта 10–15 хвілін на аўтобусе ад цэнтральнай часткі Віцебску. Ад парку да найбліжэйшага прыпынку транспарту з боку цэнтру — яшчэ 5–10 хвілін пешшу. Частка вуліцы Някрасава, што вядзе да парку, перакрытая для аўтамабільнага руху. Побач з паркам Чыгуначнікаў — абласны клінічны шпіталь, вакол парку — прыватны сэктар. Большасьць наведнікаў парку — жанчыны зь дзецьмі.

2. Комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі.

Парк Мазурына, як называюць яго віцябляне, належыць да Кастрычніцкага раёну гораду. Дарога грамадзкім транспартам сюды ад цэнтру Віцебску займае 20–25 хвілін. Ад спальных раёнаў можна дабірацца амаль гадзіну. Часьцей віцябляне прыяжджаюць сюды на ўласных аўтамабілях. Найбольш людна ў парку ў выходныя і сьвяточныя дні. Тут працуюць атракцыёны, наладжаны пракат спартовага рыштунку.

3. Парк 30-годзьдзя УЛКСМ


Ад цэнтру гораду да парку ў Першамайскім раёне грамадзкі транспарт ідзе 15–20 хвілін. Агітаваць тут дазволілі ў месцы скрыжаваньня алеяў. Людзей у ім звычайна няшмат, бо наўкол — прамысловая зона. У сэзон тут трэніруюцца спартоўцы — побач школа алімпійскага рэзэрву «Камсамолец».

Яшчэ 14 месцаў для перадвыбарчай агітацыі мясцовыя ўлады вызначылі ў памяшканьнях. Гэта залі і асобныя кабінэты палацаў культуры, навучальных устаноў і бібліятэк.

  1. Актавая заля культурна-спартовага цэнтру Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі (вул. Някрасава, 2а/46)
  2. Глядацкая заля палаца культуры «Руба» (вул. Цэнтральная, 7)
  3. Актавая заля ВДУ імя Машэрава (пр-т Маскоўскі, 33)
  4. Заля нарадаў Віцебскага тэхнічнага каледжу (вул. Лазо, 113б)
  5. Кабінэт № 5 СШ № 9 (вул. Школьная, 4)
  6. Актавая заля СШ № 24 (вул. 1-я Набярэжная, 2)
  7. Актавая заля СШ № 45 (вул. Чкалава, 47а)
  8. Актавая заля СШ № 46 імя Баграмяна (вул. Багатырова, 5)
  9. Актавая заля абласной бібліятэкі імя Леніна (вул. Леніна, 8а)
  10. Чытальная заля гарадзкой бібліятэкі імя Горкага (пр-т Фрунзэ, 30а)
  11. Чытальная заля бібліятэкі-філіялу № 2 імя Маякоўскага (вул. Гагарына, 33а)
  12. Чытальная заля дзіцячай бібліятэкі імя Караткевіча (пр-т Маскоўскі, 64)
  13. Заля клюбу «Юнацтва» цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (пр-т Маскоўскі, 74, к.1)
  14. Актавая заля філіялу «Натхненьне» гарадзкога цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (вул. Максіма Горкага, 59в)

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG