Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ў 6 месцах дазволілі вулічную агітацыю на выбарах. Гэта паркі і сквэры. На мінулых выбарах можна было амаль паўсюль. МАПА

абноўлена

Парк Дружбы народаў у Менску
Парк Дружбы народаў у Менску

Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры. На ўсю сталіцу іх шэсьць.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  1. Паўднёвая частка парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор — што між вуліцамі Кульман і Арлоўскай (Савецкі раён).
  2. Цэнтральная алея ў парку 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка, якая ідзе ад стадыёну «Трактар» да Даўгабродзкай вуліцы (Заводзкі раён).
  3. Пляцоўка каля фантану ў Кіеўскім сквэры (Цэнтральны раён).
  4. Пляцоўка пры ўваходзе ў парк імя Грэкавай у Серабранцы (Ленінскі раён).
  5. Сквэр Жукава на сутыку вуліц Мініна і Чыгуначнай (Маскоўскі раён).
  6. Тучынскі сквэр на вуліцы Харкаўскай (Фрунзенскі раён).

Як вынікае з рашэньня Менгарвыканкаму, Кастрычніцкі, Партызанскі і Першамайскі раёны засталіся бязь месцаў для вулічнай агітацыі на прэзыдэнцкіх выбарах.

У 2015 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах агітаваць дазвалялі амаль паўсюль, апроч цэнтральных плошчаў і поруч з адміністрацыйнымі будынкамі. Агітаваць можна было паўсюль, апроч:

  • Аб'ектаў мэтрапалітэна, чыгуначнага і паветранага транспарту, падземных пешаходных пераходаў, мастоў і пуцеправодаў, праезнай часткі аўтамабільных дарог;
  • Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасьці, плошчы Перамогі, плошчы Дзяржаўнага сьцяга, Прывакзальнай плошчы, плошчы Якуба Коласа;
  • У месцах, разьмешчаных на адлегласьці менш як 200 мэтраў ад будынкаў рэзыдэнцый прэзыдэнта, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў;
  • У месцах, разьмешчаных на адлегласьці менш як 50 м ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забясьпечваюць абараназдольнасьць і бясьпеку дзяржавы, дзіцячых дашкольных устаноў.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG