Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля выказваньняў Дзядзі Вані пра выбары адмянілі ягоны гомельскі канцэрт на 3 ліпеня


Гурт «Дядя Ваня», Іван Вабішэвіч — другі зьлева

У Гомлі на афіцыйны Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі) 3 ліпеня быў заплянаваны канцэрт сьпявака і шоўмэна Івана Вабішчэвіча (Дзядзі Вані). Афішы ўжо былі разьмешчаныя ў горадзе, абвестка пра канцэрт была таксама на сайце газэты «Гомельская праўда», цяпер іх прыбралі.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Арганізатарам канцэрту выступала «Правда Радио» — структурнае падразьдзяленьне газэты «Гомельская праўда».

«Канцэрт адменены. Адмянілася фінансаваньне», — пракамэнтаваў Іван Вабішчэвіч. Ён адмовіўся наўпрост адказаць, ці зьвязаная адмена канцэрту з выказваньнямі сьпевака пра выбарчую кампанію і заклік да перамен: «Я не ўнікаў у падрабязнасьці. Мы ўсе разумныя людзі».

Раней у сваім «Інстаграме» Вабішчэвіч напісаў, што ганарыцца людзьмі, «якія ўсьвядомілі, што мы не „народзец“, а народ», і тымі, хто перастаў і перастае баяцца.

«Я ганаруся тымі, хто, нягледзячы на перашкоды і складанасьці, карміў, дапамагаў і працягвае дапамагаць мэдыкам. Ганаруся мэдыкамі, якія, нягледзячы на ўсе цяжкасьці і „ўмоўную“ падтрымку дзяржавы, працягваюць лячыць, ратаваць людзей і не шкадаваць сябе. Ганаруся тымі, хто не пабаяўся сказаць „не“ нават пры пагрозе звальненьня. Вывілася, што ўсіх нельга звольніць або пасадзіць. Ганаруся тым, што многія ўжо зрабілі свой выбар. Ганаруся тым, што зьяўляецца ўсё больш людзей, якія пачалі думаць і задумаліся. Людзей, якія сталі сумленнымі перад сабой!» — напісаў Вабішчэвіч.

Музыка сказаў, што пойдзе на выбары, каб прагаласаваць, за каго лічыць патрэбным. І спадзяецца, што кожны так зробіць, бо нельга дапусьціць абыякавасьці.

«А што да спраў апошніх дзён і дзеяньняў уладаў... Па-мойму, гэта страх. А той, хто баіцца, ня можа весьці за сабой людзей. Страх заразьлівы. Я нават ня буду ўдавацца ў падрабязнасьці, хто баіцца больш — той, хто вышэй, або той, хто ніжэй... Гэта ўжо ня важна. Перамены патрэбны!!! Толькі давайце памятаць пра цьвярозы, халодны розум і сумленнасьць перад сабой!» — напісаў Вабішчэвіч.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць 30 «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“». 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG