Лінкі ўнівэрсальнага доступу

45 тысяч рублёў штрафаў, 77 сутак арышту. Суды за «ланцугі салідарнасьці» 22 чэрвеня

абноўлена

У Беларусі 22 чэрвеня праходзяць дзясяткі судоў над удзельнікамі стыхійных «ланцугоў салідарнасьці». Толькі ў Менску вядома пра амаль чатыры дзясяткі працэсаў.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Паводле «Вясны», ужо вядома пра такія выракі паводле артыкулаў за «несанкцыянаванае мерапрыемства» або «непадпарадкаваньне міліцыі»:

  • Сяргей Багроў — 15 сутак арышту (Баранавічы, затрыманы ў Ганцавічах журналіст «Ганцавіцкага часу»);
  • Аляксандар Сьпірыдонаў — 15 сутак арышту (суд Ленінскага раёну Магілёва, судзьдзя Алена Літвіна);
  • Руслан Стралец — 12 сутак арышту (суд Цэнральнага раёну Гомля, судзьдзя Віктар Казачок);
  • Ільля Уласаў — 10 сутак арышту (Бабруйск, судзьдзя Тацяна Тарабуева);
  • Уладзімер Міхалап — 10 сутак арышту (Бабруйск, судзьдзя Тацяна Тарабуева). У ізалятар не прынялі і часова адправілі дадому праз высокую тэмпэратуру, пасьпеў адседзець 3 сутак;
  • Сяржук Лацінскі — 10 сутак арышту (Бабруйск, судзьдзя Тацяна Тарабуева). У ізалятар не прынялі і часова адправілі дадому праз высокую тэмпэратуру, пасьпеў адседзець 3 сутак;
  • Раман Баброў — 5 сутак арышту (Ворша, судзьдзя Ірына Кохава, выпусьцілі пасьля суду, недасядзеў два з паловай дні);
  • М. Арцюхоў — штраф 1350 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Марына Фёдарава);
  • Віктар Савіч — штраф 1350 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
  • Алена Янушкоўская — штраф 1215 рублёў (суд Чыгуначнага раёну Віцебску, была тры дні пад арыштам);
  • Леанід Чыркоў — штраф 1080 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Вера Галаўкова);
  • Максім Валчок — штраф 1080 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
  • Юрась Палейка — штраф 1080 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Вера Галаўкова);
  • Д. Кудрыцкі — штраф 1080 рублёў (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Сяргей);
  • Дзьмітры Місюк — штраф 1080 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
  • Аляксей Хількевіч — штраф 1080 рублёў (невядомы суд у Менску, быў у ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна);
  • Павал Шавель — штраф 945 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
  • Аляксандар Мацяюк — штраф 945 рублёў (суд Чыгуначнага раёну Віцебску, судзьдзя Ала Бардзюкова, разгляд яшчэ аднаго пратаколу адкладзены да 25 чэрвеня);
  • Мікіта Аніскевіч — штраф 864 рублі (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Сяргей Шаціла);
  • Дзьмітры Мартыненка — штраф 810 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Паўлоўская);
  • Мікіта Старавойтаў — штраф 810 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Вера Галаўкова);
  • В. Лукашэвіч — штраф 810 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Малашэнка);
  • Сяргей Дробышаў — штраф 810 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Лідзія Целіца);
  • Дзьмітры Шувалаў — штраф 810 рублёў (Барысаў, судзьдзя Аляксей Болатаў);
  • А. Аўчыньнікаў — штраф 810 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Сяргей Шаціла);
  • Андрэй Крыварот — штраф 810 рублёў (суд Ленінскага раёну Менску);
  • Андрэй Забелін — штраф 810 рублёў (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Сяргей);
  • А. Багацін — штраф 810 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Паўлоўская);
  • А. Хаміцэвіч — штраф 810 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Воўк);
  • К. Шарэшык — штраф 810 рублёў (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Шоцік);
  • Аляксей Пазьняк — штраф 810 рублёў (Баранавічы, затрыманы ў Ганцавічах журналіст «Ганцавіцкага часу);
  • В. Класінскі — штраф 810 рублёў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Вольга Няброская);
  • Юры Панасюк — штраф 810 рублёў (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч);
  • Дзьмітры Панасюк — штраф 810 рублёў (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Жанна Хвайніцкая);
  • Сяргей Чаркашаў — штраф 810 рублёў (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Алег Каляда);
  • Я. Кацуба — штраф 810 рублёў (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Алег Каляда);
  • Арцём Салодкін — штраф 810 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Паўлоўская);
  • Аляксей Дзевятаеў — штраф 675 рублёў (Барысаў, судзьдзя Аляксей Болатаў);
  • Барыс Хадасевіч — штраф 675 рублёў (Барысаў, судзьдзя Аляксей Болатаў);
  • Сяргей Гарбачоў — штраф 675 рублёў (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Воўк);
  • Аляксей Арцішэўскі — штраф 675 рублёў (суд Фрунзэнскага раёну Менску, судзьдзя — Ганна Буўноўская);
  • Аляксей Мітрафанаў — штраф 675 рублёў (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя — Юлія Шут);
  • А. Жылач — штраф 675 рублёў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Вольга Няброская);
  • Анатоль Стрэчань — штраф 675 рублёў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Алена Жывіца);
  • Віктар Хвашчэўскі — штраф 675 рублёў (суд Фрунзэнскага раёну Менску, судзьдзя Ігнатовіч);
  • Павал Садоўскі — штраф 675 рублёў (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Генадзь Янкоўскі);
  • Аляксандар Ясько — штраф 675 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску);
  • Аляксандар Палуянчык — штраф 675 рублёў (невядомы суд у Менску);
  • Г. Юр’еў — штраф 540 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску, судзьдзя Натальля Дзядкова);
  • Яўган Сталярчук — штраф 540 рублёў (суд Фрунзэнскага раёну Менску, судзьдзя Дзьмітры Лукашэвіч);
  • Павал Пруднікаў — штраф 540 рублёў (суд Чыгуначнага раёну Віцебску, судзьдзя Алена Цыганкова);
  • Уладзіслаў Шнігір — штраф 540 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску);
  • Кастусь Лічук — штраф 540 рублёў (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Аляксей Кісьляк);
  • Уладзімер Заблоцкі — штраф 540 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Малашэнка);
  • Віктар Бакаеў — штраф 540 рублёў (суд Ленінскага раёну Менску);
  • Уладзіслаў Таранда — штраф 540 рублёў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
  • Мікалай Саўкін — штраф 540 рублёў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Алена Жывіца);
  • М. Клімовіч — штраф 540 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Лідзія Целіца);
  • Шота Лабжанідзэ — штраф 540 рублёў (суд Фрунзэнскага раёну Менску, судзьдзя Марыя Ярохіна);
  • Аляксандар Сямёнаў — штраф 540 рублёў (суд Партызанскага раёну Менску, судзьдзя Вольга Паўлоўская);
  • Павал Алешчык — штраф 540 рублёў (суд Фрунзенскага раёну Менску, судзьдзя Ала Скуратовіч);
  • Ільля Мурашка — штраф 405 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль);
  • В. Карапузаў — штраф 405 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль);
  • Антон Болатаў — штраф 405 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль);
  • Раман Сталбуноў — штраф 405 рублёў (суд Салігорскага раёну, судзьдзя Вольга Пракаповіч);
  • Аляксандар Бондар — штраф 378 рублёў (Баранавічы, затрыманы ў Ганцавічах, судзьдзя Юліяна Шчэрба);
  • Арцём Хацкевіч — штраф 270 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль);
  • Д. Плеханаў — штраф 135 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Лідзія Целіца);
  • Ала Калесьніковіч — штраф 108 рублёў (Ганцавічы, судзьдзя Ўладзімер Космач);
  • Аляксандр Палякоў — штраф 108 рублёў (Ганцавічы, судзьдзя Ўладзімер Космач);
  • Аляксандар Сайко — штраф 108 рублёў (Ганцавічы, судзьдзя Ўладзімер Космач);
  • Вераніка Бецько — штраф 108 рублёў (Ганцавічы, судзьдзя Ўладзімер Космач);
  • Іна Макарэвіч — штраф 108 рублёў (суд Салігорскага раёну, судзьдзя Вольга Пракаповіч);
  • Дзьмітры Скрыган — штраф 108 рублёў (суд Салігорскага раёну, судзьдзя Вольга Пракаповіч);
  • Рагачэўскі — невядомы штраф (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Жанна Хвайніцкая);
  • яшчэ два чалавекі ў Барысаве са штрафамі па 675 рублёў (судзьдзя Аляксей Болатаў).

Чакаюць прысудаў або прысуд невядомы:

  • Андрэй Навакоўскі (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
  • І. Баранаў (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
  • Мікіта Карзей (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Вольга Лаўрыновіч);
  • Аляксандар Карманаў (суд Кастрычніцкага раёну Менску);
  • Павал Буднік (суд Партызанскага раёну Менску);
  • Леанід Кузьміч (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль);
  • В. Лебедзеў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
  • Аляксандар Еўмінчыкаў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
  • М. Кушэль (суд Заводзкага раёну Менску, судзьдзя Сьвятлана Чараповіч);
  • Ільля Стаўроў (у ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна, судзіць маюць у Цэнтральным раёне Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
  • Дзяніс Чэкан (у ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна);
  • Ігар Прыбыш (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Кулін);
  • Георгій Даніленка (Бабруйск);
  • Сяргей Бяляеў (Бабруйск, вызвалены ў дзень затрыманьня праз інваліднасьць);
  • Т. Філімонава (суд Чыгуначнага раёну Віцебску, судзьдзя Алена Цыганкова);
  • Тацяна Севярынец (суд Чыгуначнага раёну Віцебску, судзьдзя Дзяніс Аляксеенка);
  • Уладзімер Кучынскі (Салігорск);
  • Дзьмітры Жулік (Баранавічы, затрыманы ў Ганцавічах, судзьдзя — Кацярына Груда);
  • Алена Давыдава (суд Цэнтральнага раёну Гомля, судзьдзя Віктар Казачок);
  • Уладзіслаў Труханаў (суд Цэнтральнага раёну Гомля, судзьдзя Віктар Казачок, суд перанесены на 24 чэрвеня);
  • Ягор Дулік (Ганцавічы, судзілі ў Баранавічах, забралі з суду ў лякарню, падазрэньне на пералом рабра);
  • Віталь Грыцько (Ганцавічы);
  • Валер Чурак (Ганцавічы, паседжаньне перанесьлі на 23 чэрвеня);
  • В. Сарэла (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Сарэла);
  • А. Лаўскі (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Сяргей);
  • В. Шаўчэнка (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Анастасія Ляйкоўская);
  • Андрэй Навукоўскі (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
  • Мікалай Алейнік (Маладэчна, выклікалі хуткую ў суд, перанесьлі разгляд на 24 чэрвеня);
  • Андрэй Багамолаў (Маладэчна, суд перанесьлі на 24 чэрвеня);
  • яшчэ прынамсі 14 чалавек у Маладэчне;
  • і іншыя (сьпіс удакладняецца).

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць 30 «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“». 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG