Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча падлічыла, колькі на яе тэрыторыі працуе беларусаў 


Познань
Познань

У Польшчы афіцыйна працуе каля 42 тысяч беларусаў, спасылаецца на афіцыйныя дадзеныя сайт wyborcza.pl. Польшча разам з Расеяй лічыцца адной з самых папулярных краін для працоўнай міграцыі беларусаў.

Агулам колькасьць працаўнікоў-замежнікаў у Польшчы перавышае 600 тысяч. Беларусы ў колькасьці саступаюць толькі ўкраінцам, доля апошніх складае 72% ад усіх іншаземцаў.

Але, як удакладняе польскае выданьне, гэта толькі тыя людзі, якія маюць страхоўку. У статыстыцы ня ўлічаныя гастарбайтэры, якія працуюць паводле дамовы падраду ці нелегальна — а такіх бальшыня.

Падчас распаўсюду каранавірусу, увядзеньня ў Польшчы карантыну і закрыцьця межаў нямала іншаземцаў пасьпяшаліся вярнуцца на радзіму.

Улады Польшчы плянуюць пачаць аслабляць абмежаваньні ад наступнага тыдня, 15 чэрвеня.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG