Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі LOT аднаўляе палёты ўнутры краіны, міжнародных рэйсаў пакуль няма 


Ад 1 чэрвеня польскія авіяпасажыры змогуць карыстацца ўнутранымі сувязямі ў васьмі аэрапортах. Усяго заплянавана каля 30 рэйсаў штодзень.

• Тры разы на дзень: Варшава — Гданьск

• Двойчы на дзень: Варшава — Кракаў, Познань, Жэшуў, Шчэцін, Уроцлаў, Зялёна Гура

• Раз на дзень: Кракаў — Гданьск

Як паведамляецца ў анонсе авіякампаніі LOT, плян аднаўленьня дзейнасьці уключае некалькі этапаў, якія будуць рэалізоўвацца цягам наступных месяцаў і строга залежаць ад бягучай эпідэміялягічнай сытуацыі ў Польшчы і сьвеце.

Пэрспэктывы міжнародных зносінаў стануць больш акрэсьленымі пасьля 15 чэрвеня, калі Польшча пачне адкрываць межы. У менскім аэрапорце сказалі, што пакуль авіярэйсаў з Варшавай не плянуецца.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG