Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як па-рознаму рэагуюць на COVID-19 беларускі і расейскі мэнталітэты — галасамі сваіх артыстаў


Папулярны расейскі бард Сямён Сьлепакоў
Папулярны расейскі бард Сямён Сьлепакоў

Папулярны расейскі бард Сямён Сьлепакоў запісаў у самаізаляцыі песьню пра каранавірус (асьцярожна, шмат нецэнзурнай лексыкі).

Пусть будет снова всё, как когда-то, з...сь,
Коронавирус, коронавирус, от...сь!

Тут і пра Крым, і пра зьмены Канстытуцыі, і пра пэнсійны ўзрост... Усё разам аказалася зусім не такім страшным, як вось гэты новы вірус. Ды што страшным, лухтой усё аказалася. Да пандэміі ўсё было «з...сь», ну проста вельмі добра.

Ніяк не магу сабе ўявіць у масавым беларускім сьвядомым і несьвядомым, што да пандэміі ў нас грамадзкае і палітычнае жыцьцё было аж настолькі выдатным, каб гэтае сьвядомае і несьвядомае адгукалася на гэтае «з...сь». Песьня, вядома, сьмешная і мацерна-пацешная, але не пра нас.

Ня думаю, што тут рэч у нядбайным стаўленьні беларусаў да новай заразы (хоць і ў гэтым таксама). Я не ўяўляю, каб пра нейкі пэрыяд свайго жыцьця беларус згадваў такой звышухвальнай ацэнкай.

Вось і ў Лявона Вольскага песьня пра вірус атрымалася сумная.

Напрошваецца ў словы мат,
Які парад-чэмпіянат?!

Можа, ня так фэерычна, але ж рэалістычна і мэнтальна па-беларуску.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG