Дзяржатамнагляд: рыхтуецца рашэньне аб завозе ядзернага паліва на БелАЭС 

Вучэньні на Беларускай АЭС
Вучэньні на Беларускай АЭС

Дзяржатамнагляд Беларусі рыхтуе рашэньне аб магчымасьці завозу ядзернага паліва на БелАЭС, паведаміла кіраўніца ведамства Вольга Лугоўская.

«Мы ацанілі гатоўнасьць Беларускай АЭС да завозу ядзернага паліва, рыхтуецца адпаведнае рашэньне», — сказала яна ў інтэрвію БелТА.

Паводле яе, камісія Дзяржатамнагляду пераканалася ў здольнасьці БелАЭС «гарантаваць бясьпечную прыёмку і разьмяшчэньне ядзернага паліва».

Лугоўская таксама паведаміла, што сёлета Беларусі трэба выканаць шэраг міжнародных абавязаньняў. У прыватнасьці, падаць у МАГАТЭ Нацыянальны даклад пра выкананьне Аб’яднанай канвэнцыі аб бясьпецы абыходжаньня з адпрацаваным палівам і радыяактыўнымі адкідамі.

Раней гэнэральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў заявіў, што падрыхтоўка да пуску энергаблёка № 1 Беларускай АЭС знаходзіцца на фінальным этапе. Пуск другога энэргаблёку заплянаваны на 2021 год.

​
XS
SM
MD
LG