Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часнык, лімоны і гармала: жыхары Таджыкістану скупляюць народныя сродкі ад каранавірусу


У Таджыкістане афіцыйна не зафіксавана ніводнага выпадку заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. Многія жыхары краіны вераць, што ад хваробы іх ратуюць часнык, лімоны і гармала, перадае Current Time.

У народзе лічыцца, што гэтыя плады ўзмацняюць імунітэт.

Высокі попыт на часнык і лімоны на рынках Таджыкістану ужо прывёў да таго, што гэтыя прадукты за апошні месяц падаражэлі ў тры разы: кіляграм часныку каштуе $ 11, а лімоны прадаюцца па $ 3. Лісьце гармалы таксама вырасла ў цане ў два разы.

Прадаўцы радуюцца павышанаму попыту на часнык і лімоны і не стамляюцца расхвальваць іх цудадзейныя ўласьцівасьці.

Часныку на рынках мала: традыцыйна яго завозілі ў Таджыкістан з Кітаю, але пасьля закрыцьця межаў афіцыйныя пастаўкі спыніліся.

Сэзон сьвежых лімонаў таксама заканчваецца, наступныя пастаўкі будуць толькі ўвосень.

Лісьце сушанай гармалы прадаўцы паляць прама ў гандлёвай залі цэнтральнага рынку Душанбэ. Лічыцца, што дым гэтай травы забівае вірусы і мікробы (гэта меркаваньне, да прыкладу, падтрымлівае прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў). У гарах Таджыкістану гэтай травы шмат. Попыт вырас і на яе, але менш чым на часнык і лімоны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG