«Сяргея затрымалі яшчэ 14 лістапада, ён адсядзеў два адміністрацыйных тэрміны. А з 12 сьнежня яго затрымалі па крымінальнай справе», — заявіў суразмоўца.
Паводле зьвестак крыніцы, цяпер Стрыбульскі знаходзіцца ў турме № 4 у Магілёве (частка пэнітэнцыярнай установы выкарыстоўваецца ў якасьці сьледчага ізалятара). Мужчыну, наколькі вядома крыніцы, выстаўленае абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 3614 КК (вярбоўка, іншае ўцягваньне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасьць, навучаньне, а таксама іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).
У 2017 годзе Стрыбульскага затрымлівалі ў рамках гучнай «справы Белага легіёну». Ён быў вызвалены пасьля 99 дзён за кратамі — справу закрылі праз адсутнасьць складу злачынства.
Мужчына таксама быў затрыманы ўвосень 2021 года, тады ў яго канфіскавалі тэхніку і «пратэстную сымболіку».
У 2022-м, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», Стрыбульскага затрымалі 23 сакавіка — незадоўга да Дня Волі (25 сакавіка). На наступны дзень пасьля затрыманьня ён быў арыштаваны на 15 сутак. Пасьля мужчына распавёў сябрам, што пры затрыманьні яго зьбівалі, фактычна катавалі токам.
Форум