Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра высокія цэны і адсутнасьць тавараў у крамах можна паведаміць праз «гарачую лінію» Дзяржкантролю


Лімоны ў менскай краме «Віталюр» 3 красавіка 20202 году

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Беларусі «ў мэтах апэратыўнага кантролю за сытуацыяй на спажывецкім рынку» арганізуюць «гарачую лінію» для грамадзян па пытаньнях наяўнасьці тавараў у крамах і росту цэнаў.

Жыхароў усіх рэгіёнаў Беларусі і Менску, у тым ліку работнікам прадпрыемстваў гандлю, прапануюць паведаміць ведамству пра значнае павышэньне коштаў на спажывецкія тавары, а таксама пра іх адсутнасьць у гандлёвай сетцы.

Гарачая лінія будзе працаваць з 6 па 10 красавіка 2020 году па тэлефоне 8(017) 327 54 09 с 10.00 до 12.00.

У пачатку красавіка наведнікі менскіх крамаў заўважылі, што цэны на многія прадукты зьмяніліся. Так, напрыклад, часнык у менскай «Кароне» ўжо прадаюць амаль па 15 рублёў, хаця ў лютым ён каштаваў 8,3 рубля. Кошты на імберац даходзяць да 36 рублёў за кіляграм, у той час як яшчэ ў сакавіку ён каштаваў па 7-8 рублёў. Лімоны ў канцы красавіка ў эўраоптаўскай дастаўцы каштавалі 6,99, а цяпер — 8 рублёў 79 капеек (рост адразу на 1,8 рубля), а ў некаторых крамах іх можна знайсьці нават па 11,99 рубля за кіляграм. Вырасьлі цэны і на гэтыя прадукты і шмат дзе ў рэгіёнах.

У прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Свабодзе казалі, што будуць аналізаваць сытуацыю.

Таксама былі выпадкі, калі ў крамах па значна завышаных коштах прадавалі антысэптыкі для дэзынфэкцыі рук. Ад пачатку пандэміі каранавірусу вырасьлі кошты на мэдыцынскія маскі і антысэптыкі ў аптэках, шмат дзе іх нярэдка проста няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG