Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвяшчэньне прэтэндэнтаў на «адзінага» кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі. УЖЫВУЮ


Удзельнікі праймэрыз — выбараў адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі, зьлева направа: старшыня АГП Мікалай Казлоў, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, былая дэпутатка Ганна Канапацкая, намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыні БХД Вольга Кавалькова і Павал

Адмысловая прэс-канферэнцыя пачалася а 12.00 у менскім офісе руху «За свабоду».

4 сакавіка стануць вядомыя імёны зарэгістраваных кандыдатаў для ўдзелу ў працэдуры вылучэньня адзінага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта ад правацэнтрысцкай апазыцыі.

На гэты момант вядома пра шэсьць прэтэндэнтаў, якія падалі заяўкі і аплацілі неабходны ўнёсак у памеры 500 эўра. Гэта старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч, сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і Вольга Кавалькова, старшыня АГП Мікалай Казлоў, намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і экс-дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Першыя сустрэчы ў рэгіёнах у межах анансаваных праймерыз заплянаваныя ўжо на бліжэйшую пятніцу 6 сакавіка. Яны пройдуць у райцэнтры Гарадок Віцебскай вобласьці.

Што важна ведаць пра прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG