Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб кампэнсацыі за брудную расейскую нафту дагэтуль не дамовіліся


Мадэль нафтаправоду ў Мазыры.
Мадэль нафтаправоду ў Мазыры.

Канцэрн «Белнафтахім» працягвае кансультацыі з расейскімі кампаніямі аб кампэнсацыі стратаў праз пастаўкі «бруднай» нафты ў красавіку 2019 году.

Пакуль што пытаньне застаецца неўрэгуляваным, заявіў кіраўнік канцэрну Андрэй Рыбакоў ведамаснаму выданьню «Вестник Белнефтехима».

«Пытаньне аб кампэнсацыі стратаў, атрыманых ад перапрацоўкі няякаснай расейскай нафты, пакуль не ўрэгулявалі. Мы працягваем кансультацыі і робім са свайго боку ўсе неабходныя захады. Такая нестандартная сытуацыя здарылася ўпершыню: на тэрыторыі краіны апынулася каля 1,2 млн тон нафты, забруджанай хлёрарганічнымі злучэньнямі», — сказаў Рыбакоў.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь стала «першай і адзінай краінай», якая змагла выцясьніць са сваёй тэрыторыі забруджаную нафту назад у Расею і замясьціць яе якаснай вуглевадароднай сыравінай.

28 студзеня кіраўнік «Транснафты» Мікалай Токараў заявіў, што пытаньне кампэнсацыі Беларусі за «брудную нафту» знаходзіцца ў «падвешаным стане», бо кампанія чакае дакумэнтальных пацьверджаньняў памеру шкоды.

Менск неаднаразова заяўляў аб прэтэнзіях на фінансавую кампэнсацыю выдаткаў, якія панесьлі нафтаперапрацоўчыя заводы і сыстэма магістральных нафтаправодаў у сувязі з пастаўкамі з Расеі забруджанай нафты.

Беларуска-расейскі «нафтавы канфлікт». Асноўнае

  • 11 красавіка 2019 году Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць на рамонт нафтаправод, па якім расейская нафта ідзе ў Эўропу. Гэтак ён адрэагаваў на абмежаваньні, якія Расея ўвяла на імпарт прадуктаў харчаваньня зь Беларусі.
  • Гаворка ідзе пра паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», апэратар якой — ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па ёй ідзе транзыт расейскай нафты ў Польшчу, Украіну, Вугоршчыну, Нямеччыну.
  • 21 красавіка Беларусь прыняла рашэньне часова абмежаваць экспарт нафтапрадуктаў, бо беларускія НПЗ атрымалі партыю няякаснай расейскай нафты: узровень хлярыдаў вырас у 20 і больш разоў, сьцьвярджае афіцыйны Менск. ​На Мазырскім НПЗ заявлі, што няякасная нафта пашкодзіла дарагое абсталяваньне.
  • Расейскі бок прызнаў факт пастаўкі няякаснай нафты.
  • Беларускі бок заяўляе, што страты ад спыненьня паставак могуць скласьці некалькі сотняў мільёнаў даляраў.
  • 23 красавіка намесьнік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб паведаміў, што празь няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі.
  • Таксама Грыб заявіў, што Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафты: адзін з варыянтаў — праз марскія парты краінаў Балтыі, другі — праз Адэсу і нафтправод Адэса—Броды на Мазырскі НПЗ.
  • Пытаньні да якасьці расейскай нафты паўсталі на фоне спрэчак Беларусі і Расеі, калі Масква адхіліла прапанову Менску павялічыць тарыф на транзыт нафты адразу на 23,1% у сувязі з захадамі экалягічнай бясьпекі.
  • 26 красавіка расейцы завялі крымінальную справу аб забруджваньні нафты. Меркавана, хлёрарганіку ўкінулі праз прыватны трубаправод у Самарскай вобласьці.

    27 красавіка прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў цягам 7 дзён пакараць адказных за забруджаньне нафты ў трубапровадзе «Дружба».

  • 20 стузеня 2020 году Беларусь дамовілася з расейскім бокам пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі за забруджаную нафту

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG