Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША загінуў легендарны баскетбаліст Кобі Браянт


Кобі Браянт
Кобі Браянт

Кобі Браянт, легендарны баскетбаліст, былы абаронца клюбу «Лос-Анджэлес Лэйкерс», загінуў у авіякатастрофе ў Каліфорніі.

Як паведамляе амэрыканская прэса, зь ім загінула 13-гадовая дачка.

Верталёт, у якім знаходзіўся Браянт з дачкой і яшчэ тры чалавекі, разьбіўся на поўначы ад Лос-Анджэлеса.

Браянт (рост 198 см) гуляў у пазыцыі абаронцы, у сярэднім за кар’еру набіраў 25 пунктаў за гульню. У сваёй самай выніковай гульні 22 студзеня 2006 году супраць «Рэптарс» набраў 81 пункт — неверагоднае дасягненьне ў сучасным баскетболе.

Двойчы Браянта прызнавалі самым каштоўным гульцом фінальнай сэрыі НБА, і адзін раз — самым каштоўным гульцом рэгулярнага чэмпіянату.

У складзе нацыянальнай зборнай ЗША Браянт двойчы выгульваў золата Алімпійскіх гульняў.

Чакаецца, што неўзабаве Браянт будзе ўведзены ў Залю славы НБА (па правілах, пасьля заканчэньня карʼеры да ўключэньня павінна прайсьці некалькі гадоў).

У 2018 годзе ён атрымаў прэмію «Оскар» за спрадусаваны ім кароткамэтражны мультфільм «Дарагі баскетбол». Амэрыканскі часопіс Sports Illustrated уключаў яго ў пяцёрку найлепшых спартоўцаў дзесяцігодзьдзя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG