Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія таксісты пагражаюць заблякаваць праспэкт Незалежнасьці

абноўлена

Машына «Яндэкс. Таксі», ілюстрацыйнае фота
Машына «Яндэкс. Таксі», ілюстрацыйнае фота

Сталічныя таксісты патрабуюць ад службаў і сэрвісаў, у якіх яны працуюць, павялічыць кошт кілямэтра прабегу на 5 капеек. У выпадку адмовы кіроўцы абяцаюць заблякаваць працу службаў і перакрыць праспэкт Незалежнасьці, піша Tut.by.

Чаго дамагаюцца таксісты? Падняць кошт кілямэтра прабегу на 5 капеек праз павышэньне цэнаў на паліва.

Калі тарыфы ня зьменяць, таксісты пагражаюць ад 31 студзеня кожны працоўны дзень ад 7-й да 12-й гадзіны блякаваць дзейнасьць сэрвісаў таксі і перавозчыкаў, якія выконваюць замовы кліентаў. Паводле Tut.by, таксісты-пратэстоўцы будуць:

  • ствараць фэйкавыя замовы для сваіх калегаў, якія выйдуць на працу;
  • заблякуюць «цэнтральны праспэкт у адным з пунктаў».

Таксісты зьвярнуліся да:

  • Таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Яндэкс.Таксі», аднак такой кампаніі ў Беларусі няма. Сэрвіс працуе праз пасярэднікаў: кампаніі-перавозчыкі і індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • ТАА «Гарадзкое таксі»;
  • ТАА «Таксі Алмаз 7788»;
  • ТАА «АўтаЮрлайн»;
  • ТАА «Таксі Нэкст»;
  • Прыватнае прадпрыемства «Айкʼю арэнда»;
  • Прыватнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Таксі Камандзір»;
  • ТАА «Таксі фо ю»;
  • ТАА «ПроБелТаз»;
  • ТАА «Таксі Лайм».

Што адказвае «Яндэкс»? Кіраўніца прэсавай службы «Яндэкс.Таксі» Вольга Дземʼянюк у лістападзе казала Свабодзе, што ў Беларусі сэрвіс працуе ў звычайным рэжыме.

«Колькасьць паездак актыўна расьце, павялічваецца колькасьць кіроўцаў на лініі. Таксапаркі-партнэры таксама працуюць як звычайна. Мы пастаянна на сувязі зь імі і заўсёды, у працоўным парадку, абмяркоўваем пытаньні, зьвязаныя з працаю сэрвісу», — гаворыцца ў яе адказе.

Вольга Дземʼянюк удакладняе: «„Яндэкс.Таксі“ — гэта інфармацыйны цэнтар, які не зьяўляецца працадаўцам і наймальнікам. Гэтыя функцыі выконваюць ягоныя партнэры — мясцовыя транспартныя кампаніі».

За першыя 10 месяцаў 2019 году Транспартная інспэкцыя Мінтрансу праверыла 4333 таксі, у 3329 аўтамабілях выявілі парушэньні заканадаўства. Да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнулі 1783 асобаў, перавозчыкам выдалі 1123 прадпісаньні на ліквідацыю парушэньняў.

Абнаўляецца

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG