Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пружанец гнаўся на таксі за сагнаным у яго аўто


Ілюслтрацыйнае фота © Shutterstock

Жыхар Пружанаў зьвярнуўся ў міліцыю з заявай аб зьнікненьні ягонай машыны Volskwagen 2008 году выпуску. Але, расказвае УУС Берасьцейскага аблвыканкаму, сам выпадкова даведаўся, куды паехалі згоншчыкі.

Машыну пацярпелы пакідаў у двары дому, дзе жыве ягоны брат. Аказалася, да брата прыяжджалі тры мясцовыя жыхары, раней судзімыя. Пакуль гаспадар дому спаў, яны ўзялі ключы ад машыны і зьехалі ў суседнюю вёску.

Але ў той самай вёсцы нарадзіўся і вырас гаспадар машыны — ягонае аўто пазналі аднасяльчане, патэлефанавалі яму і расказалі, што за рулём ягонай машыны нехта падазроны.

Тады ўладальнік аўто злавіў таксоўку і паехаў шукаць сагнаную машыну — і некаторы час таксі перасьледавала зламысьнікаў. У выніку згоншчыкаў затрымаў экіпаж ДАІ.

У аўто было тры чалавекі, але адзін зь іх спаў і, як піша міліцыя, «наўрад ці здагадваўся», што едзе на сагнанай машыне.

На кіроўцу 1984 году нараджэньня ўжо склалі пратакол за кіраваньне без правоў і ў п’яным выглядзе, пазьней маюць судзіць за згон паводле ч.1 арт. 214 КК РБ. Паводле гэтага артыкулу могуць пакараць штрафам, арыштам, папраўчымі працамі, абмежаваньнем або пазбаўленьнем волі на тэрмін да 5 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG