Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Форум рэгіёнаў, дзе могуць сустрэцца Лукашэнка і Зяленскі, пройдзе ў Горадні


Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў Жытоміры, 4 кастрычніка 2019 году
Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў Жытоміры, 4 кастрычніка 2019 году

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас падпісаў распараджэньне аб арганізацыі трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны. Канфэрэнцыя сёлета пройдзе ў Горадні.

Дакладная дата форуму пакуль не прызначаная. Плян падрыхтоўкі маюць зацьвердзіць да 20 лютага.

Папярэднія форумы праходзілі ў Гомлі і ўкраінскім Жытоміры ўвосень 2018 і 2019 году адпаведна. На першым Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з тагачасным прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, на другім — зь цяперашнім украінскім лідэрам Уладзімірам Зяленскім.

Ці сустрэнуцца кіраўнікі дзяржаваў на трэцім форуме, пакуль не вядома дакладна. Але Лукашэнка Зяленскага запрашаў.

Аляксандар Лукашэнка нячаста бывае на Горадзеншчыне і ўласна ў Горадні. Апошні раз ён прылятаў у Горадню ў кастрычніку 2018 году — сустрэўся са студэнтамі, расказаў пра адукацыю, «непатрэбныя» рэвалюцыі і спорт як вайну. Перад візытам у горадзе было аўральнае ўпарадкаваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG