Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Парашэнку: «Гомель нічым не адрозьніваецца ад цудоўных украінскіх гарадоў»


Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка, 26 красавіка 2017 году
Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка, 26 красавіка 2017 году

Да фразы Лукашэнкі пра Магілёў як «шматок расейскай зямлі» сёньня дадалася характарыстыка ім Гомля, які «нічым не адрозьніваецца ад цудоўных украінскіх гарадоў».

Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Гомлі 26 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка сказаў украінскаму боку, што «з асалодай вялікай дэлегацыяй прыедзе ў той горад, які вы вызначыце», піша БелТА.

Адносна прыезду Парашэнкі ў Гомель Лукашэнка заявіў:

«Вы, напэўна, адчуваеце, што ён нічым не адрозьніваецца ад цудоўных украінскіх гарадоў. Гэта натуральна, бо да мяжы тут літаральна рукой падаць. Тут вельмі шмат жыве ўкраінцаў, грамадзянаў Украіны, асабліва апошнім часам, якія ў сувязі з канфліктам перасяліліся сюды».

Дэталёвых зьвестак пра нацыянальны склад насельніцтва Гомля за апошнія гады няма — але ёсьць зьвесткі перапісу насельніцтва 2012 году, у якім украінцамі сябе назвалі 3,11% гамельчукоў (гэта каля 15,5 тысячы чалавек з паўмільённага гораду).

Лукашэнка зноў згадаў лічбы «150 тысяч прыехала з Украіны ў Беларусь». Раней ён казаў, што столькі было ўцекачоў з Украіны праз баявыя дзеяньні на Данбасе. Але ягоныя словы зьняпраўдзілі ў ААН: 150 тысяч — сумарная колькасьць тых украінцаў, хто прасіў часовы або сталы від на жыхарства ў Беларусі ў 2014–2015 гадах. На момант, калі Лукашэнка пачаў ужываць гэтыя лічбы, паводле афіцыйных зьвестак МУС Беларусі, у краіне 20–30 тысяч мігрантаў з Украіны і 1 уцякач, які атрымаў афіцыйны статус; яшчэ 1089 украінцаў атрымалі «дадатковую абарону».

Магілёў для Лукашэнкі — «шматок расейскай зямлі», і Віцебск «не адрозьніваецца ад расейскіх гарадоў», але Горадня лепшая

12 кастрычніка Лукашэнка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным у Магілёве падчас Форуму рэгіёнаў. Ён сказаў Пуціну, што бачыць, як той у Магілёве адчувае сябе як дома, «на гэтым шматку, можна сказаць, расейскай зямлі… гэта такі горад, я б нават сказаў, больш расейскі, чым беларускі, гэта ўсход Беларусі».Паводле гістарычнай прыналежнасьці і нацыянальнага складу гэта ня так.

Пасьля дадаў, што «Магілёў і Віцебск нічым не адрозьніваюцца ад расейскіх гарадоў».

Пазьней Лукашэнка заявіў, што на сустрэчы з Пуціным «адзначыў, што гэта не найлепшы рэгіён, запрасіў калегу наведаць Горадзенскую вобласьць». Пра гэта ён расказаў на сустрэчы са студэнтамі ў Горадні, дзе прапанаваў адпраўляць студэнтаў на вакацыі ў войска.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG