Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэйк: украінскі віцэ-прэм’ер нібыта прасіў беларускіх чыноўнікаў не размаўляць па-расейску


Генадзь Зубко, архіўнае фота
Генадзь Зубко, архіўнае фота

Расейскае інфармагенцтва РИА Новости апублікавала навіну з загалоўкам, які супярэчыць тэксту.

Як сьцьвярджае РИА Новости, на беларуска-ўкраінскім форуме, які праходзіць у Гомлі 25 і 26 кастрычніка, віцэ-прэм’ер Украіны і міністар рэгіянальнага разьвіцьця Генадзь Зубко «папрасіў не размаўляць па-расейску» беларускіх дэлегатаў — такая фраза ёсьць у загалоўку (архіўная копія).

Але ў тэксьце навіны зьмяшчаецца іншая фармулёўка: адзін раз ад імя выданьня сьцьвярджаецца, што Зубко «зьвярнуўся з просьбай выступаць на беларускай, а не расейскай мове», другі раз прыводзіцца цытата Зубко, зь якой гэтага не вынікае:

«Сёньня тут, на форуме, прадстаўнікі Ўкраіны і Беларусі, — перадае "РИА Новости" словы Зубко. — Я выступаю на ўкраінскай мове і з задавальненьнем паслухаю беларускіх калег на беларускай мове».

Просьбы не размаўляць па-расейску ў гэтай фразе няма.

Адзін з удзельнікаў форуму пацьвердзіў Свабодзе: Зубко не прасіў не выступаць па-расейску, сам прамаўляў на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG