Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэвалюцыі нам не патрэбныя». 12 цытатаў з выступу Лукашэнкі ў Горадні


Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання агратурыстычнага комплексу на Горадзеншчыне, 19 кастрычніка
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання агратурыстычнага комплексу на Горадзеншчыне, 19 кастрычніка

Падчас візыту ў Горадню і сустрэчы са студэнтамі гарадзенскіх унівэрсытэтаў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Горадзенская вобласьць была «самай разьвітай, найлепшай вобласьцю Савецкага Саюзу», піша БелТА.

Лукашэнка запрасіў Пуціна ў Горадзенскую вобласьць, бо яна лепей за Магілёўскую

У час сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Магілёве падчас Форуму рэгіёнаў Лукашэнка, зь ягоных слоў, «адзначыў, што гэта не найлепшы рэгіён, запрасіў калегу наведаць Горадзенскую вобласьць».

На той сустрэчы Лукашэнка выказаўся, што «Магілёў больш расейскі, чым беларускі» (паводле гістарычнай прыналежнасьці і нацыянальнага складу гэта ня так).

Пра адукацыю

Падчас цяперашняга візыту ў Горадню Лукашэнка зрабіў яшчэ некалькі заяваў пра адукацыю (цытаты паводле БелТА):

  • «Сыстэма адукацыі павінна заахвочваць ініцыятыву, рыхтаваць спэцыялістаў новай фармацыі з добра разьвітымі прадпрымальніцкімі навыкамі. Гэта патрабаваньне сучаснага сьвету».
  • «Ёсьць яшчэ тэма, якая патрабуе ўвагі дзяржавы, і яна трывожыць: гэта імкненьне маладых людзей атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой».
  • «Я вас не агітую за тое, каб вы кудысьці ехалі ці ня ехалі. Калі вы ўжо задумалі, то, напэўна, паедзеце, або атрымаеце тут адукацыю і будзеце там працаваць. Гэта вашая справа. Але мая вам парада — не сьпяшайцеся, спачатку разьбярыцеся, дзе вам лепш».
  • «Я катэгарычна супраць таго, каб мы сьлепа капіявалі чужыя сыстэмы адукацыі, у нас свая някепская. Гэтую сыстэму ламаць ня трэба, яе трэба ўдасканальваць, прыстасоўваючы да сучасных умоваў».
  • «У мяне склалася такое ўражаньне, што ўсіх пачалі рабіць бакаляўрамі, загоняць усіх у магістратуру — вось тады ты будзеш сапраўды спэцыялістам. Гэта няправільна».
  • «Я глядзеў на вашых хлопцаў, якія прадстаўлялі свае работы, і мяне не пакідала думка: ды нармальныя хлопцы, абсалютна, як у нас прынята казаць, на эўрапейскім узроўні. Яны нават вышэй за іх».
  • «Рэвалюцыі нам не патрэбныя. Мы ўжо прайшлі ўсе гэтыя рэвалюцыі, асабліва ў адукацыі».
  • «Я бачу Беларусь як зручную для жыцьця. І той, хто хоча тут жыць спакойна, гадаваць сваіх дзяцей і хоча зарабіць, ён гэта заўсёды можа атрымаць. Той будзе пасьпяховы, хто, зрываючы пазногці і пальцы, караскаецца на гэтую гару, атрымліваючы адукацыю, навучаючыся і атрымліваючы жыцьцёвы досьвед, займаецца сабой».
  • «Калі магчыма за чатыры гады атрымаць адукацыю, трэба, значыць, за чатыры, а не за пяць ці за шэсьць. І ўжо зь першага, максымум з другога курсу студэнт павінен быць у полі, ля станка, з фатакамэрай — у залежнасьці ад спэцыяльнасьці».
  • «Для мяне [студэнцтва] гэта не самыя шчасьлівыя гады, гэта самыя цяжкія гады. Я ня ведаю, як у вас, але ў мяне было так: і тады, калі я вучыўся, асвойваючы гісторыю, і тады, калі мне давялося займацца эканомікай. Я па складзе гуманітарый, а потым мяне пасадзілі на лаву і прымусілі вывучаць інфарматыку, вышэйшую матэматыку і іншае, якое ў асноўным мне ў жыцьці не спатрэбілася».

P.S. Пра спорт

«Я разумею, калі спартовец выйшаў на лёд або поле, то павінен сапраўды гуляць, ваяваць на полі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG