Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мужык павінен умець размаўляць са зброяй». Лукашэнка прапанаваў адпраўляць студэнтаў на вакацыі ў войска


Аляксандар Лукашэнка падчас параду 3 ліпеня

Аляксандар Лукашэнка 19 кастрычніка падчас сустрэчы са студэнтамі горадзенскіх ВНУ прапанаваў магчымы спосаб барацьбы з ухілістамі ад вайсковай службы, піша БелТА.

Паводле Лукашэнкі, студэнтаў можна адпраўляць служыць у войска на некалькі месяцаў падчас летніх вакацыяў.

Лукашэнка прапанаваў адпраўляць студэнтаў у войска некалькі разоў, каб пасьля першага курсу яны атрымалі пачатковую вайсковую падрыхтоўку, пасьля другога — вайсковую спэцыяльнасьць. Род войскаў будзе вызначацца паводле сфэры дзейнасьці ва ўнівэрсытэце.

Пакуль прымаць такое рашэньне не плянуюць, а прапрацоўваюць разнастайныя варыянты, адзначаецца ў паведамленьні.

«Скосіш ад войска — пасьля ня ведаю, з кім ты ажэнісься. Сёньня дзяўчына хоча, каб побач зь ёю быў мужык, а ня проста нехта там у штанах хадзіў. І таму зараз я думаю, а як хлапцоў, які паступілі ў ВНУ, падрыхтаваць і зрабіць мужыкамі. Мы ж ім адтэрміноўку даём, а ім пасьля заканчэньня ВНУ ўжо ня хочацца служыць», — сказаў Лукашэнка.

На пачатку кастрычніка Лукашэнка заявіў, што адтэрміноўкі ад войска даюцца 80% прызыўнікоў. Цягам паўгодзьдзя-году ўлады будуць займацца зьмяншэньнем гэтай лічбы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG