Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Ня дай бог вайна, 7 мільёнаў чалавек атрымае зброю, каб абараняцца»


Аляксандар Лукашэнка падчас вучэньняў "Захад-2017"

Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня армейскага палігону на Берасьцейшчыне. Там дэманстравалася новыя ўзоры ўзбраеньня, паведамілі ў праграме Навіны «24 гады» на тэлеканале СТБ.

Падчас агляду навінак узбраеньня Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што ўсе дарослыя грамадзяне Беларусі мусяць умець карыстацца зброяй.

«Як я ня жартам казаў, што калі ў нас будзе дастаткова стралковай зброі — аўтаматы, пісталеты, кулямёты і боепрыпасы да іх — ня дай бог вайна, мы раздадзім у кожную сям’ю. І мы будзем абараняць сваю тэрыторыю ўсімі (ну, дзяцей давайце выведзем). Старыя і нават жанчыны: 7 мільёнаў чалавек — 7 мільёнаў атрымае зброю, каб яны маглі абараняцца» — сказаў Лукашэнка.

Як перадае СТБ, у Беларусі павінны стварыць сыстэму, дзе дзейнічае рэгулярная і кампактная армія, прафэсійны інстытут у абарончай сфэры, а таксама «7 мільёнаў падрыхтаваных да бою з праціўнікам жыхароў краіны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG