Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна ствараюць трансьмежны біярэзэрват «Прыпяцкае Палесьсе»


Прыпяць, архіўнае фота

У 2020 годзе Беларусь і Ўкраіна створаць трансьмежны біярэзэрват «Прыпяцкае Палесьсе», рэалізацыю якога абмяркоўвалі цягам апошніх 20 гадоў.

На беларускай тэрыторыі аднайменны біярэзэрват дзейнічае ад 2016 году. На апошняй сустрэчы ў Жытоміры ў кастрычніку 2019 году кіраўнікі дзяржаў Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Зяленскі дамовіліся аб стварэньні такой супольнай прыродаахоўнай тэрыторыі.

З украінскага боку ў біярээрват увойдуць запаведныя мясьціны Роўненскай, Валынскай і Жытомірскай абласьцей агульнай плошчай 222,7 тысячы гектараў, а зь беларускага — тэрыторыя біярэзэрвату «Прыпяцкае Палесьсе» і Прыпяцкага нацыянальнага парку. Прадугледжваецца, што агульная плошча супольнага трансьмежнага біярээрвату складзе больш як 400 тысяч гектараў.

«Асноўнай мэтай транспамежнага праекту зьяўляецца павышэньне прыродаахоўнага статусу найбуйнейшага ў Эўропе прыроднага рэгіёну — Прыпяцкага Палесься. Менавіта тут захаваліся ўчасткі дзікай прыроды. Неабходна таксама забясьпечыць яго эканамічнае разьвіцьцё, захаваць культурную спадчыну», — кажа намесьніца дырэктара Ўкраінскага таварыства аховы птушак Вольга Ярэмчанка.

Менавіта гэтая арганізацыя ў каардынацыі зь Міністэрствам энэргетыкі і аховы навакольля Ўкраіны будзе займацца рэалізацыяй супольнага беларуска-ўкраінскага праекту.

Як паведамілі Свабодзе ў Роўненскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, стварэньне трансьмежнага біярэзэрвату будзе ажыцьцяўляцца пры падтрымцы Франкфурцкага зоалягічнага таварыства і часткова Праграмы ўразьлівых ландшафтаў (ELP).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG