Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У францускіх Альпах знайшлі базу расейскіх шпіёнаў


Ілюстрацыйнае фота. Даліна Шамані, францускія Альпы, Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота. Даліна Шамані, францускія Альпы, Shutterstock

Заходнія спэцслужбы высьветлілі, што 15 расейскіх шпіёнаў выкарыстоўвалі францускія Альпы ў якасьці базы для апэрацый па ўсёй Эўропе.

15 расейскіх шпіёнаў выкарыстоўвалі францускія Альпы ў якасьці базы для правядзеньня апэрацый па ўсёй Эўропе. Яны зьяўляліся супрацоўнікамі элітнага падразьдзяленьня расейскага ГРУ, якое адказвае за заказныя забойствы, акты сабатажу і кіраваньне так званымі «мёртвымі паштовымі скрынямі», якія выкарыстоўваюцца таемнымі агентамі і іх памочнікамі для абмену інфармацыяй, паведаміла француская газэта Le Monde ў матэрыяле, апублікаваным 4 сьнежня.

Паводле дадзеных выданьня, адзін з гэтых шпіёнаў, па ўсім відаць, быў датычны да замаху на былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў сакавіку 2018 году ў брытанскім Солсбэры.

Заходнія спэцслужбы выйшлі на сьлед гэтай групы шпіёнаў у ходзе расьсьледаваньня замаху на Скрыпалёў. У пэрыяд з 2014 па 2018 гады гэтыя расейскія агенты неаднаразова спыняліся ў невялікіх мястэчках на паўднёвым усходзе Францыі, у тым ліку Шамані і Эвіянэ.

Як паведамляе Le Monde, гэтыя шпіёны працавалі ў Баўгарыі, Малдове, Чарнагорыі і іншых краінах, але ня ў Францыі. Заходнім спэцслужбам не ўдалося канфіскаваць зброю або іншыя доказы.

4 сьнежня ўрад Нямеччыны выслаў з краіны двух расейскіх дыпляматаў на фоне скандалу вакол заказнога забойства былога чачэнскага палявога камандзіра ў Бэрліне ў жніўні 2019 году. МЗС Нямеччыны абгрунтаваў гэтую меру нежаданьнем Масквы супрацоўнічаць у расьсьледаваньні гэтага забойства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG