Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля КДБ зладзілі «Ланцуг памяці». ФОТА і ВІДЭА

абноўлена

«Ланцуг памяці». Акцыя ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ля будынку КДБ у Менску

Беларускі палітык Мікола Статкевіч ладзіць чарговую акцыю «Ланцуг памяці» каля будынку Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў Менску ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 году. Свабода вядзе жывую трансьляцыю.

Мікола Статкевіч не ўзгадняў акцыю з гарадзкімі ўладамі, але акцыю прадстаўляюць як пікет кандыдаткі ў дэпутаты Алены Талстой. Статкевіч заклікаў «усіх, каму гэта важна», прыходзіць да КДБ, браць з сабой сьвечкі і зьнічы, бо «37-ы год можа вярнуцца, калі мы дазволім».

Больш як тры дзясяткі чалавек прастаялі ля будынку КДБ каля 35 хвілінаў , праслухалі выступы палітыкаў і малітву сьвятара непрызнанай Беларускай аўтакефальнай царквы айца Вікенція (ён пасьля малітвы пакрапіў дзьверы будынку сьвятой вадой).

Па заканчэньні акцыі ўдзельнікі паставілі зьнічы на прыступкі КДБ, ды зьнічы тут жа пачалі скідваць нагамі «людзі ў цывільным». Удзельнікі акцыі ня сталі ім процістаяць, разышліся. Празь 15 хвілінаў зьнічы, што засталіся на прыступках, прыбралі камунальнікі.

Першая такая акцыя праходзіла ў 2015 годзе, затым ладзілася штогод. Праваахоўнікі звычайна ня ладзілі жорсткіх разгонаў, але судзілі і за ўдзел у акцыі, і за рэпост анонсу. Затрыманьняў у 2019 годзе не было.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляў больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў, у іх ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык, Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач, Янка Нёманскі і многія іншыя.

Сёлета 29 кастрычніка ў мэмарыяле Курапаты, дзе адбываліся масавыя расстрэлы, а 20-й гадзіне пачнецца трэцяя штогадовая акцыя памяці «Ноч расстраляных паэтаў».

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG