Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як расстрэльвалі беларускіх літаратараў. ВІДЭА


У ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 году на загад Сталіна і Молатава супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратараў. Як бы выглядала «чорная ноч» расстрэлаў беларускай інтэлігенцыі, калі б гэта адбывалася ў нашы дні і мы маглі б сачыць за гэтым праз сацыяльныя сеткі.

Літаратуразнаўца Ганна Севярынец узнавіла храналёгію падзей, якія прывялі да ночы 29 кастрычніка.

  • Сакавік — чэрвень 1929 году. Праца камісіі Затонскага ў вывучэньні нацыянальнай палітыкі ў БССР, каб спыніць рух да нацыянальнага самаасэнсаваньня і перавесьці нацыятворчыя працэсы ў «дэкаратыўную» плоскасьць. Ліпень 1930 — красавік 1931-га. Сфабрыкавана справа «Саюза вызваленьня Беларусі» і сьледзтва ў ёй. У выніку: спроба самагубства Купалы, самагубства У. Ігнатоўскага, высылка 108 культурнікаў (сярод іх Дубоўка, Бабарэка, Жылка, Пушча, Лёсік, Азбукін, Смоліч ды іншыя).
  • 1934-ы. Уніфікацыя культурнага жыцьця, зьнішчэньне мастацкіх аб’яднаньняў і згуртаваньняў, утварэньне Саюзу пісьменьнікаў БССР.
  • Кастрычнік — лістапад 1936-га. Пачатак масавых арыштаў сярод літаратараў. Доўжыліся ажно да жніўня 1937-га. Сьледзтва ў сфабрыкаванай справе нацыянал-фашысцкай арганізацыі. Кіраўнікамі праходзяць Гартны, Чарот, Зарэцкі, Дудар.
  • 15 верасьня 1937-га. Сталін падпісвае сьпісы на расстрэлы інтэлігенцыі ў нацыянальных рэспубліках. 28 кастрычніка 1937-га — суды. 132 чалавекі асуджаны да расстрэлу, сярод іх 22 літаратары.
  • 29 кастрычніка 1937-га. Прысуд прыведзены ў выкананьне.



Аўтар дыялёгаў у відэа — Васіль Дэ Эм.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG