Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Стэфановіч стаў віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека 


Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

На 40-м сусьветным кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), які праходзіць на Тайвані, адбыліся выбары кіраўніцтва гэтай аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі, паведамляе сайт беларускага цэнтру «Вясна».

Пасаду прэзыдэнта наступныя тры гады будзе займаць адвакатка з Батсваны Эліс Магвэ, таксама выбралі 15 віцэ-прэзыдэнтаў па рэгіёнах. У Эўропе і Цэнтральнай Азіі гэтыя абавязкі будуць выконваць Валянцін Стэфановіч (Беларусь), Артак Кіракасян (Армэнія), Талекан Ісмаілава (Кіргізстан).

Праваабаронца «Вясны» лічыць, што рашэньне калег будзе спрыяць таму, каб голас грамадзянскай супольнасьці Беларусі мацней загучаў на міжнароднай арэне.

«Для „Вясны“ надзвычай важнае сяброўства ў FIDH, бо мы дзейнічаем разам у шмат якіх кірунках, — адзначыў Валянцін Стэфановіч. — Гэта дапамагае праводзіць міжнародную адвакацыю і дае больш магчымасьцяў гаварыць пра сытуацыю ў Беларусі на міжнародным узроўні. Упэўнены, што досьвед фэдэрацыі і сяброўства ў ёй дапамогуць нам прасоўваць ідэі правоў чалавека ў Беларусі».

Праваабарончы цэнтар «Вясна» — чалец Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека 15 гадоў. Старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі тройчы займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта па рэгіёне Эўропы і Цэнтральнай Азіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG