Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 357 «Пра аднаўляльныя крыніцы энэргіі», паведамляе БелаПАН. Паводле прэс-службы кіраўніка дзяржавы, дакумэнт накіраваны на збалянсаванае разьвіцьцё ўсіх відаў генэрацыі электраэнэргіі з улікам уводу ў эксплюатацыю Беларускай АЭС.
Указ прадугледжвае прымяненьне пры стварэньні, рэканструкцыі, мадэрнізацыі ўстановак, якія працуюць з выкарыстаньнем аднаўляльных крыніц энэргіі, толькі новага абсталяваньня і куплю электраэнэргіі ад гэтых установак па стымулюючых каэфіцыентах, дастатковых для акупальнасьці інвэстыцый. Пры перавышэньні заяўленых тэрмінаў будаўніцтва такіх установак набыцьцё электраэнэргіі ад іх будзе ажыцьцяўляцца па меншых каэфіцыентах.
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі будуць мець магчымасьць перадачы электраэнэргіі ад аднаўляльных крыніц энэргіі па сетках дзяржаўных энэргазабеспячальных арганізацый, а таксама стварэньня без квот установак, якія працуюць з выкарыстаньнем аднаўляльных крыніц энэргіі, для энэргетычнага забесьпячэньня сваёй гаспадарчай дзейнасьці.