Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане арыштавалі маёмасьць тэлеканалу, які належыць былому прэзыдэнту


Алмазбек Атамбаеў

Супрацоўнікі сілавых структур Кіргізстану прыехалі на расейскамоўны тэлеканал "Апрель" у Бішкеку. Дырэктар каналу Дзмітрый Ложнікаў паведаміў, што сілавікі прыехалі, каб правесьці арышт будынку, дзе разьмяшчаецца тэлеканал.

І будынак, і СМІ належаць былому прэзыдэнту Алмазбеку Атамбаеву, паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода.

Прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Кіргізстану пацьвердзіла, што на маёмасьць акцыянэрнага таварыства "Медыя-Форум" і тэлеканала "Красавік" накладзены арышт.

Атамбаева афіцыйна арыштавалі і абвінавацілі ў карупцыі ў справе аб незаконным вызваленьні злодзея ў законе Азіза Батукаева. Былога прэзыдэнта арыштавалі да 26 жніўня. Пры гэтым, як падкрэсьліў ягоны адвакат Сяргей Сьлесараў, ён адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам і падпісваць якія-небудзь дакумэнты, у тым ліку пратакол допыту, паведамляе Настоящее время.

Алмазьбек Атамбаеў узначальваў Кіргізстан з 2011 па 2017 год. Ён стаў першым прэзыдэнтам краіны, які добраахвотна пакінуў пасаду пасьля першага тэрміну, а ня быў зрынуты ў выніку рэвалюцыі.

«Абвінавачваньне неабгрунтаванае. Як яно можа быць абгрунтаваным, калі майго падабароннага запрашалі ў якасьці сьведкі, але так і не дапыталі? Яму адразу ўручылі апавяшчэньне аб падазрэньні. Гэта сцэнар, які плянаваўся першапачаткова. Гэтыя дзеяньні незаконныя, паколькі ў Алмазбека Атамбаева, як экс-прэзвдэнта, маецца недатыкальнасьць», — сказаў Сьлесараў выданьню Kloop.

На допыт таксама выкліканы сын Атамбаева Сеітбек, паведаміла ў пятніцу афіцыйная прадстаўніца Сацыял-дэмакратычнай партыі Кіргізстану Кундуз Жалдубаева.

​«Сеітбек Атамбаеў выкліканы на допыт у МУС, але мне не вядома, па якой дакладна справе яго дапытваюць. Астатнія члены сям’і Атамбаева знаходзяцца ў краіне, іх пакуль не выклікалі ў сьледчыя органы», — сказала яна.

Спэцназ затрымаў Атамбаева 8 жніўня ў сяле Кой-Таш, здолеўшы з другога разу ўзяць штурмам ягоную рэзыдэнцыю. Падчас сутыкненьняў паміж сілавікамі і прыхільнікамі прэзыдэнта загінуў спэцназавец, амаль сто чалавек пацярпелі.

Алмазбек Атамбаеў узначальваў Кыргызстан да лістапада 2017 году, і па законе ён ня мог вылучыцца на чарговы тэрмін. Ён назваў свайго пераемніка — Сааранбая Жээнбекава — і той перамог на выбарах у Кіргізстане. Неўзабаве паміж старым і новым прэзыдэнтамі распачаўся канфлікт, пачаліся арышты паплечнікаў Атамбаева.

Чаму затрымалі былога прэзыдэнта Кіргізстану?

Трэцяга прэзыдэнта Кіргізстану Алмазьбека Атамбаева затрымалі 8 жніўня ў выніку 2-дзённай спэцапэрацыі. Прыхільнікі былога прэзыдэнта супраціўляліся спэцназаўцам. У выніку сутычак пацярпелі больш 80 чалавек, адзін з байцоў спэцназу загінуў.

  • У 2017 годзе пасьля сыходу Атамбаева ў адстаўку на некалькіх бліжэйшых паплечнікаў Атамбаева былі заведзены крымінальныя справы, у асноўным па абвінавачваньнях у карупцыі. Атамбаеў пасьля гэтага адкрыта перайшоў у апазыцыю да цяперашняй улады.
  • У чэрвені 2019 году Атамбаева пазбавілі недатыкальнасьці і статусу экс-прэзыдэнта. Генпракуратура падазрае яго ў карупцыі і ўжо тройчы выклікала былога прэзыдэнта на допыт у якасьці сьведкі. Але Атамбаеў на допыты не зьяўляўся, лічачы, што яго пазбавілі недатыкальнасьці незаконна.

Што стала зь іншымі прэзыдэнтамі Кіргізстану?

  • Другі прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў уцёк з краіны ў Беларусь падчас пратэстаў 2010 году.
  • Першы прэзыдэнт Аскар Акаеў у 2005 годзе склаў зь сябе паўнамоцтвы ў выніку «цюльпанавай рэвалюцыі». Пры дапамозе спэцслужбаў Акаеву ўдалося выехаць з тэрыторыі Кіргізстану. Каля 14 гадоў ён жыве ў Расеі, займаецца навуковай дзейнасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Яшчэ на гэтую тэму

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG