Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэзыдэнта Кіргізстану Атамбаева ўзялі пад варту да 26 жніўня


Былы прэзыдэнт Кіргізстану Алмазьбек Атамбаеў падчас сустрэчы з прыхільнікамі ў вёсцы Кой-Таш, 19 ліпеня 2019 году
Былы прэзыдэнт Кіргізстану Алмазьбек Атамбаеў падчас сустрэчы з прыхільнікамі ў вёсцы Кой-Таш, 19 ліпеня 2019 году

Такое рашэньне ўхваліў Першамайскі раённы суд сталіцы Кіргізстану Бішкека.

Паводле раённага суду, былы прэзыдэнт Кіргізстану Алмазьбек Атамбаеў падазраецца ў карупцыйным злачынстве і будзе ўтрымлівацца ў СІЗА Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі.

У судзе ўдакладнілі, што такая мера стрыманьня выбраная ў рамках дасудовага вядзеньня справы аб незаконным вызваленьні крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева ў 2013 годзе.

Алмазьбека Атамбаева затрымалі 8 жніўня ў яго дома ў вёсцы Кой-Таш пад Бішкекам у выніку спэцапэрацыі. Раней яго тройчы выклікалі на допыт, але ён не зьявіўся. Ягоны адвакат Сяргей Сьлесараў прычынай няяўкі называў незаконнасьць позваў, бо ягоны кліент да гэтага часу мае імунітэт экс-прэзыдэнта.

Чаму затрымалі былога прэзыдэнта Кіргізстану?

Трэцяга прэзыдэнта Кіргізстану Алмазьбека Атамбаева затрымалі 8 жніўня ў выніку 2-дзённай спэцапэрацыі. Прыхільнікі былога прэзыдэнта супраціўляліся спэцназаўцам. У выніку сутычак пацярпелі больш 80 чалавек, адзін з байцоў спэцназу загінуў.

  • У 2017 годзе пасьля сыходу Атамбаева ў адстаўку на некалькіх бліжэйшых паплечнікаў Атамбаева былі заведзены крымінальныя справы, у асноўным па абвінавачваньнях у карупцыі. Атамбаеў пасьля гэтага адкрыта перайшоў у апазыцыю да цяперашняй улады.
  • У чэрвені 2019 году Атамбаева пазбавілі недатыкальнасьці і статусу экс-прэзыдэнта. Генпракуратура падазрае яго ў карупцыі і ўжо тройчы выклікала былога прэзыдэнта на допыт у якасьці сьведкі. Але Атамбаеў на допыты не зьяўляўся, лічачы, што яго пазбавілі недатыкальнасьці незаконна.

Што стала зь іншымі прэзыдэнтамі Кіргізстану?

  • Другі прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў уцёк з краіны ў Беларусь падчас пратэстаў 2010 году.
  • Першы прэзыдэнт Аскар Акаеў у 2005 годзе склаў зь сябе паўнамоцтвы ў выніку «цюльпанавай рэвалюцыі». Пры дапамозе спэцслужбаў Акаеву ўдалося выехаць з тэрыторыі Кіргізстану. Каля 14 гадоў ён жыве ў Расеі, займаецца навуковай дзейнасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG