Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане пачалася другая спроба затрыманьня былога прэзыдэнта


Паліцыя на ўезьдзе ў сяло Кой-Таш 7 жніўня

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Кіргізстану спрабуюць затрымаць былога прэзыдэнта краіны Алмазбэка Атамбаева ў яго доме ў сяле Кой-Таш непадалёк ад Бішкеку.

Алмазьбек Атамбаеў узначальваў Кіргізстан з 2011 па 2017 год. Ён стаў першым прэзыдэнтам краіны, які добраахвотна пакінуў пасаду пасьля першага тэрміну, а ня быў зрынуты ў выніку рэвалюцыі.

Папярэдняя спроба былі адбітая яго прыхільнікамі, у перастрэлцы загінуў супрацоўнік спэцназу, былі параненыя 52 чалавекі. На месцы знаходзіцца карэспандэнт Кіргіскай службы Радыё Свабода — Радио Азаттык.

Атамбаеў выкліканы сьведкам па крымінальнай справе аб незаконным вызваленьні з турмы крымінальнага аўтарытэта ў 2013 годзе. Перад гэтым ён быў пазбаўлены недатыкальнасьці, супраць яго завялі крымінальную справу аб карупцыі. Увечары 7 жніўня ў сяло Кой-Таш, дзе разьмешчаны дом палітыка, прыбыў спэцназ для яго затрыманьня. У ходзе апэрацыі былі ўжытыя спэцыяльныя сродкі, аднак штурм быў правалены.

Паводле стану на 13 гадзін менскага часу, супрацоўнікі праваахоўных органаў атачылі дом Атамбаева. Частка ўвайшла ў двор, адціснуўшы прыхільнікаў былога прэзыдэнта. Прымяняецца сьлезацечны газ.

Чаму затрымалі былога прэзыдэнта Кіргізстану?

Трэцяга прэзыдэнта Кіргізстану Алмазьбека Атамбаева затрымалі 8 жніўня ў выніку 2-дзённай спэцапэрацыі. Прыхільнікі былога прэзыдэнта супраціўляліся спэцназаўцам. У выніку сутычак пацярпелі больш 80 чалавек, адзін з байцоў спэцназу загінуў.

  • У 2017 годзе пасьля сыходу Атамбаева ў адстаўку на некалькіх бліжэйшых паплечнікаў Атамбаева былі заведзены крымінальныя справы, у асноўным па абвінавачваньнях у карупцыі. Атамбаеў пасьля гэтага адкрыта перайшоў у апазыцыю да цяперашняй улады.
  • У чэрвені 2019 году Атамбаева пазбавілі недатыкальнасьці і статусу экс-прэзыдэнта. Генпракуратура падазрае яго ў карупцыі і ўжо тройчы выклікала былога прэзыдэнта на допыт у якасьці сьведкі. Але Атамбаеў на допыты не зьяўляўся, лічачы, што яго пазбавілі недатыкальнасьці незаконна.

Што стала зь іншымі прэзыдэнтамі Кіргізстану?

  • Другі прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў уцёк з краіны ў Беларусь падчас пратэстаў 2010 году.
  • Першы прэзыдэнт Аскар Акаеў у 2005 годзе склаў зь сябе паўнамоцтвы ў выніку «цюльпанавай рэвалюцыі». Пры дапамозе спэцслужбаў Акаеву ўдалося выехаць з тэрыторыі Кіргізстану. Каля 14 гадоў ён жыве ў Расеі, займаецца навуковай дзейнасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG