Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд Навальнага знайшоў у сям’і адказнай за выбары ў Маскве нерухомасьць на $100 мільёнаў


Натальля Сяргуніна
Натальля Сяргуніна

Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага знайшоў у сямʼі кіраўніцы апарату мэра Масквы Натальлі Сяргуніной нерухомасьць на агульную суму каля 6,5 мільярда расейскіх рублёў (каля 100 мільёнаў даляраў).

Частка абʼектаў куплялася на аўкцыёнах у мэрыі Масквы па цане, амаль не адрознай ад стартавай. У 2019 годзе Сяргуніна адказвае ў мэрыі за правядзеньне выбараў у Масгардуму, а да гэтага адказвала за эканоміку і маёмасьць.

Як сьцьвярджаюць расьсьледавальнікі Навальнага, кампанія, якую кантралюе муж сястры Сяргунінай Лазар Сафаніеў праз ланцужок афшора, купіла ў горада гістарычную нерухомасьць і адкрыла там гатэлі. Таксама Сафаніеў праз афшоры валодае бізнэс-цэнтрам на Садовым кальцы і 40% кінатэатру «Октябрь» на Новым Арбаце. Сястра Натальлі Сяргунінай Ірына валодае двума павільёнамі на ВДНХ, у якіх знаходзяцца два рэстараны.

Натальля Сяргуніна не абавязаная дэкляраваць даходы і нерухомасьць сястры і яе мужа.

Сяргуніна зьмяніла на чале апарату мэра ў 2018 годзе Анастасію Ракаву. Паводле выданьня «Медуза», адстаўка Ракавай была выкліканая ціскам Крамля. У 2019 годзе Сяргуніна курыруе ў Маскве выбары ў Масгардуму, якія сталі цэнтрам вострага палітычнага крызісу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG