Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскага прапагандыста знайшлі яшчэ адну вілу і Maybach


Уладзімір Салаўёў
Уладзімір Салаўёў

Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага апублікаваў дакумэнты, згодна зь якімі расейскі тэлевядучы Ўладзімір Салаўёў набыў яшчэ адну вілу ў Італіі, а таксама аўтамабіль Maybach.

Паводле расьсьледаваньня ФБК, віла на востраве Кома была набытая ў ліпені 2013 году за 1,021 мільёнаў эўраў, яна знаходзіцца за 11 кілямэтраў ад іншага дома Салаўёва.

Навальны апублікаваў дамову куплі-продажу, а таксама выпіску з кадастру.

Паводле дадзеных ФБК, маёнтак тэлевядучага складаецца з двух дамоў, разьмешчаных на ўчастку памерам 37 сотак: асноўны дом плошчай амаль 300 квадратных мэтраў, у ім 14 памяшканьняў — у тым ліку пяць спальняў, пяць ванных пакояў; гасьцявы дом плошчай 90 квадратных мэтраў з трыма пакоямі і двума душамі.

На ўчастку ідзе будоўля адкрытага басэйна.

Навальны падкрэсьлівае, што ў дамове куплі-продажу Салаўёў пазначаны як рэзыдэнт, мясцовы жыхар, а ў графе «прафэсія» значыцца, што ён артыст.

«У яго дзьве вілы ў Італіі — вось што павінна быць у галаве ў кожнага тэлегледача, калі ён бачыць Рудольфіча на экране», — кажа Навальны ў сваім відэа.

Навальны таксама высьветліў, што ў лютым 2018 году Салаўёў купіў сабе аўтамабіль Maybach коштам каля 15 мільёнаў рублёў.

Пра першую вілу Салаўёва ФБК пісаў у верасьні 2017 году. Тады Аляксей Навальны заявіў, што агульная кошт маёмасьці, якой валодае тэлевядучы, — адзін мільярд рублёў. У якасьці доказаў ён апублікаваў дакумэнты, якія пацьвярджаюць права ўласнасьці тэлевядучага Ўладзіміра Салаўёва на кватэры ў Маскве, дом у Падмаскоўі і вілу ў Італіі.

У адказ на гэта Салаўёў сказаў, што ён ніколі не хаваў свайго багацьця.

«Я хіба дзяржаўны службовец? Ён можа казаць усё, што заўгодна, а я называю яго звычайным жулікам і махляром, у якога дзьве судзімасьці. Уласнасьць аформленая на мяне, ні ад каго не хаваецца, падаткі плачу. Я афіцыйна шмат гадоў шмат зарабляю. Я ніколі не хаваў, што я багаты чалавек. У чым сутнасьць расьсьледаваньня?» — сказаў Салаўёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG